Розніца паміж версіямі "Геранім Страйноўскі"

2 114 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
(Новая старонка: 'thumb|Іеранім Страйноўскі, 1831 '''Іеранім СТРАЙНОЎСКІ''' ({{lang-pl|Hieronim Stroynowski}}; {...')
 
 
Іеранім Стрйноўскі стаяў на пазіцыях [[дэізм]]у і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Стрйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Стрйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.
 
== Эпітафія ==
[[Выява:HieronimStroynowskiChurchOfStJohn.jpg|left|260px|thumb|''[[Эпітафія]] вучонаму і біскупу'']]
У [[Касцёл Святых Янаў, Вільнюс|універсітэцкім касцёле Святога Яна]] ў Вільні ў [[1828]] годзе быў устаноўлены помнік Страйноўскаму. Ён быў збудаваны ў сцяны левага (паўночнага) [[неф]]а храма на сродкі, сабраныя выкладчыкамі ўніверсітэта і гараджанамі (621 рубель 86 капеек)<ref>Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 48.{{ref-lt}}</ref>.
 
Помнік, збудаваны па праекце архітэктара [[Караль Падчашынскі|Караля Падчашынскага]], утвараюць [[эпітафія]] на [[Латынь|латыні]] на белай [[мармур]]овай пліце і [[Бюст, скульптура|бюст]] працы скульптара [[Казімір Ельскі|Казіміра Ельскага]].
 
Эпітафію апраўляюць дзве пары [[Пілястра|пілястраў]], злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў , якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы ({{lang-la|lacrimatoria}}). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» ({{lang-pl|Strzemię}}), сродкі на якую ахвяраваў [[Граф, тытул|граф]] [[Адам Храптовіч]].
 
== Літаратура ==