Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Уладзімір Васільевіч ГНІЛАМЁДАЎ''' (нар. {{ДН|26|12|1937}}, в. [[Вёска Кругель|Кругель]] Камянецкага р-на) — беларускі літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, акадэмік.
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў філалагічны факультэт [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]] (1959). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Працаваў завучам Тамашоўскага дзіцячага дома, настаўнікам Камароўскай сярэдняй школы Берасцейскага раёна. У 1965 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР і быў залічаны навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1969—1976 працаваў у апараце ЦК КП Беларусі інструктарам, затым загадчыкам сектара мастацкай літаратуры. З 1976 — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, з 1977 адначасова загадчык аддзела тэорыі літаратуры. Член СП СССР з 1972. Цяпер працуе галоўным рэдактарам выдавецтва «Галіяфы».