Беларускі студэнцкі саюз: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
++
Радок 1:
'''Беларускі студэнцкі саюз''' — арганізацыя студэнтаў-беларусаў [[Універсітэт Стэфана Баторыя|Універсітэта Стэфана Баторыя]] ў [[Вільня|Вільні]]. Існаваў з 1.12.1920 да 1939. Першым старшынёй быў [[А. Абрамовіч1920]], апошнімда [[У. Кароль]]. Дэвіз Беларускага студэнцкага саюзу — «''Айчына й Навука''». Друкаванымі органамі з'яўляліся часопісы «Новы Шлях», «Студэнцкая Думка». Саюз вёў не толькі асветніцка-культурніцкую дзейнасць, але таксама, па меру фінансавых магчымасцяў, даваў пазыкі і стыпэндыі бяднейшым сваім1939 членамг.
 
Створаны [[1.12]].1920. Першапачаткова называўся «Гурток студэнтаў беларусаў», з 1921 — БСС. У першы яго «ўрад» увайшлі [[А. Абрамовіч]] (старшыня), [[Т. Куніцкі]] (сакратар), [[Б. Туронак]] (скарбнік). Пазней БСС у розны час узначальвалі I. Гагалінскі, К. Глінскі, [[М. Марцінчык]] і інш., апошнім старшынём быў [[У. Кароль]]. Меў 4 секцыі (культурна-асветную, навуковую, выдавецкую, працы), бібліятэку-чытальню. Друкаваныя органы — часопісы [[Новы шлях (1922)|«Новы шлях»]], «Студэнкая думка».
 
Галоўнымі мэтамі БСС лічыў аб'яднанне сваіх сяброў на грунце духоўных і маральных каштоўнасцей, заахвочванне іх да самаадукацыі, навуковага пазнання Беларусі, выхавання нацыянальнай самасвядомасці народа. Дэвіз яго — «Айчына і Навука». Вёў актыўную асветніцка-прапагандысцкую дзейнасць, у аснову якой былі пакладзены арганізацыя і чытанне сярод насельніцтва Заходняй Беларусі лекцый рознай тэматыкі: «Беларусы як народ», «Беларусь у мінулым і сягоння», «Мы і наша бацькаўшчына», «Беларусы ў Польшчы», «Хто мы?», «Трагедыя беларускай інтэлігенцыі», «Асадніцтва на Беларусі», «Праблема русіфікацыі пад Польшчай і беларусы», «Чаму дамагаемся беларускай школы?», «Доктар Скарына — першадрукар і асветнік беларускі», «Значэнне тэатра дяя грамадства», «Патрэба асветы на вёсцы», «Школа і беларуская літаратура ў грамадскім жыцці», «Аграрная праблема на беларускіх землях», «Эканамічныя акалічнасці гаспадарчага развіцця на Беларусі» і інш. Падтрымліваў лепшыя традыцыі беларускай інтэлігенцыі. У час выбараў у польскі сейм (1922, 1928) сябры БСС агітавалі галасаваць за прадстаўнікоў працоўнага народа. Пры БСС працавалі завочныя кааператыўныя курсы, на якіх выкладалі Я. Клагіш, М. Тулейка, [[С. Станкевіч]], была адкрыта студэнцкая сталовая «Беларуская сытніца». Быў ініцыятарам і арганізатарам суботнікаў, экскурсій, дыскусійных вечарын, канцэртаў-баляў, у якіх разам з беларусамі ўдзельнічалі ўкраінскія, літоўскія і польскія студэнты. Ажыццявіў пастаноўку п*ес [[Ф. Аляхновіч]]а «Няскончаная драма» і «Шчаслівы муж», Э. Ажэшкі «У зімовы вечар», прыняў удзел у Віленскай студэнцкай выстаўцы (27.11.1932), арганізоўваў выступленні хору [[Рыгор Шырма|Р. Шырмы]] (у 1930-я г. хор цалкам абапіраўся на БСС і нават называўся «Беларускі хор Студэнцкага саюза пад кіраўніцтвам Р. Шырмы»).
 
Вясной 1927 БСС стаў сябрам Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый ([[АБСА]]; заснавана ў 1924 у Празе), у 1929 накіраваў сваіх прадстаўнікоў на з'езд АБСА. У 1931 група былых сяброў БСС заснавала арганізацыю «Скарынія», якая ў 1934 была скасавана рэктарам універсітэта, але ў пачатку 1935 адноўлена пад назвай «Беларускае студэнцкае таварыства імя Ф. Скарыны».
 
БСС існаваў на ахвяраванні розных арганізацый, таварыстваў, асобных грамадзян, галоўным чынам абапіраўся на падтрымку [[БХД, 1917|Беларускай хрысціянскай дэмакратыі]].<ref>Ю. Туронак (1990)</ref> 3 гэтых сродкаў ён штомесяц выдаваў сваім незаможным сябрам кароткатэрміновыя пазыкі і стыпендыі.
 
БСС спыніў дзейнасць у сувязі з закрыццём універсітэта ў верасні 1939.
 
== Вядомыя дзеячы ==
Радок 6 ⟶ 16:
* [[Віктар Войтанка]]
 
{{зноскі}}
{{літ|1=|Календарыюм // Czasopis № 12/2005|Від=Б}}
 
== Літаратура ==
* Бабкін Г. Беларускі студэнцкі саюз // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993.
{{літ|1=|* Календарыюм // Czasopis № 12/2005|Від=Б}}.
* Туронак Ю. Памяці Браніслава Туронка. Варшава—Нью-Ёрк, БІНіМ, 1990.
 
[[be-x-old:Беларускі студэнцкі саюз]]
[[pl:Białoruski Związek Studentów]]
 
[[Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі]]
[[Катэгорыя:Вільнюскі ўніверсітэт]]