Геранім Страйноўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 4 categories using HotCat
Радок 1:
[[File:Hieronim Stroynowski.PNG|thumb|Іеранім Страйноўскі, 1831]]
'''Іеранім СТРАЙНОЎСКІ''' ({{lang-pl|Hieronim Stroynowski}}; {{ДН|20|9|1754}}, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., [[Украіна]]  — {{ДС|5|8|1815}})  — асветнік, правазнавец, рэлігійны дзеяч.
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Радок 6:
 
== Светапогляд ==
Асноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычннага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.
 
Іеранім Стрйноўскі стаяў на пазіцыях [[дэізм]]у і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго  — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне»  — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Стрйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Стрйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.
 
== Эпітафія ==
Радок 41:
Помнік, збудаваны па праекце архітэктара [[Караль Падчашынскі|Караля Падчашынскага]], утвараюць [[эпітафія]] на [[Латынь|латыні]] на белай [[мармур]]овай пліце і [[Бюст, скульптура|бюст]] працы скульптара [[Казімір Ельскі|Казіміра Ельскага]].
 
Эпітафію апраўляюць дзве пары [[Пілястра|пілястраў]], злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў , якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы ({{lang-la|lacrimatoria}}). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» ({{lang-pl|Strzemię}}), сродкі на якую ахвяраваў [[Граф, тытул|граф]] [[Адам Храптовіч]].
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Асветнікі зямлі Беларускай, X  — пачатак XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001.
* Дубянецкі С. Стрйноўскі // БЭ у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
 
Радок 54:
{{DEFAULTSORT:Стрйноўскі}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Постаці каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Постаці польскай эканомікі]]
[[Катэгорыя:Постаці літоўскага правазнаўства]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава]]
 
[[be-x-old:Геранім Страйноўскі]]