Камуністычная партыя Савецкага Саюза: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Добавил с сылку на Страницу КОМСОМОЛ Русской Википедии
др Добавил илюстрации Съезда и партбилета
Радок 17:
| website =
}}
[[File:Съезд КПСС 1986.jpg|thumb|270px|27 съезд КПСС, 1986 год]]
[[File:Партийный билет КПСС.1989.jpg|thumb|270px|Партийный билет, члена КПСС. 1989 год. ]]
 
'''Камуністычная партыя Савецкага Саюза''' (КПСС) — палітычная аргаінізацыя, якая з кастрычніка [[1917]] была кіруючай у [[РСФСР]], з [[1922]] да лістапада [[1991]] — у [[СССР]]. Яе тэарэтычная аснова — [[марксізм-ленінізм]]. На працягу большай часткі гісторыі СССР — адзіная партыя, вядучая палітычная сіла савецкага грамадства.
 
Радок 23 ⟶ 26:
 
Першая Праграма партыі, прынятая на II з'ездзе РСДРП, складалася з праграмы-мінімум і праграмы-максімум, якія вызначалі буржуазна-дэмакратычны і сацыялістычны этапы рэвалюцыйнай барацьбы: звяржэнне самадзяржаўя, перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную пабудова сацыялістычнага грамадства — першай ступені камуністычнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі.
 
{{Камунізм}}
У перыяд рэвалюцыі 1905—07 бальшавікі выступалі за гегемонію ў ёй пралетарыяту, за ўзброенае паўстанне і ўзбраенне народа. III з'езд РСДРП (1905, Лондан) ахарактарызаваў гэту рэвалюцыю як буржуазна-дэмакратычную, у якой галоўнай рэвалюцыйнай сілай і гегемонам з'яўляецца рабочы клас, а яго саюзнікам — сялянства. Мэта рэвалюцыі — барацьба за дэмакратычную рэспубліку з магчымым перарастаннем буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную шляхам узброенага паўстання. Кіруючым органам паўстання павінен быў стаць часовы рэвалюцыйны ўрад, здольны склікаць Устаноўчы сход. Ранейшыя раўнапраўныя і незалежныя цэнтры кіраўніцтва партыі — Цэнтральны камітэт (ЦК) і Цэнтральны орган (ЦО, напачатку газета «Искра»), а таксама Савет партыі, які ўзгадняў іх работу, — былі скасаваны. Паводле новага Статута выбраны адзін кіруючы цэнтр — ЦК партыі, які дзейнічаў за мяжой. Меншавікі не ўдзельнічалі ў з'ездзе, правялі ў гэты час у Жэневе сваю канферэнцыю і выбралі кіруючы орган — арганізацыйны камітэт. На тэрыторыі Расіі партыйную работу арганізоўвала Рускае бюро ЦК РСДРП. У Самары дзейнічала Усходняе бюро ЦК РСДРП. Цэнтральным органам партыі стала газета «Пролетарий». Бальшавікі актыўна падтрымлівалі створаныя ў ходзе рэвалюцыі 1905—07 Саветы рабочых і Саветы салдацкіх дэпутатаў, выступалі за ператварэнне іх у органы ўзброенага паўстання, зародак новай рэвалюцыйнай улады. Калі ўзброенае паўстанне ў снежні 1905 пацярпела паражэнне, многія бальшавіцкія арганізацыі былі разгромлены. Як і ў 1-ю Дзяржаўную думу, бальшавікі ў пач. 1906 байкатавалі выбары ў т.зв. Булыгінскую думу, што пазней прызналі памылкай.
 
Радок 35 ⟶ 38:
 
У жніўні 1908 у Жэневе пленум ЦК паралельна з Рускім бюро ЦК РСДРП зацвердзіў Загранічнае бюро ЦК. У 3-ю Дзяржаўную думу былі выбраны 4 бальшавікі і 15 меншавікоў. У канцы 1910 бальшавікі разам з меншавікамі-партыйцамі наладзілі выпуск у Расіі легальнай газеты «Звезда». У 1911 бальшавікі пачалі выдаваць легальныя марксісцкія часопісы «Просвещение» (Пецярбург), «Современная жизнь» (Баку) і інш. Вясной 1911 у мяст. Ланжумо пад Парыжам была створана партыйная школа, ідэйным кіраўніком і вядучым лектарам якой быў У. Ленін. У студзені 1910 была створана калегія з членаў ЦК у Расіі, якая карысталася ўсімі правамі ЦК РСДРП. Паколькі большасць у ЗБЦК была за ліквідатарамі і трацкістамі і гэта актыўна выкарыстоўвалася імі ў сваіх інтарэсах, прадстаўнік бальшавікоў у ЗБЦК М. Сямашка 14(17).5.1911 афіцыйна заявіў аб сваім выхадзе з гэтага бюро. У маі 1911 яно практычна распалася.
{{Камунізм}}
 
На VI Усерасійскай канферэнцыі РСДРП (1912, Прага) У. Ленін зрабіў вывад, што «дзве партыі ў нас — факт, наяўнасць іх выцякае з усёй сукупнасці рускай рэчаіснасці». Канферэнцыя давяла да канца разрыў з меншавікамі. Выказалася за ўдзел у выбарчых кампаніях, вылучэнне самастойных кандыдатаў і ўтварэнне ў Думе самастойнай сацыял-дэмакратычнай фракцыі. Агульная тактычная лінія партыі на выбарах была вызначана ў рэзалюцыі як бязлітасная барацьба супраць царскай манархіі і буржуазна-памешчыцкіх партый, якія яе падтрымлівалі, няўхільнае выкрыццё буржуазных лібералаў на чале з партыяй кадэтаў. Галоўная ўвага аддавалася задачы аднаўлення нелегальных арганізацый, а таксама іх нелегальных кіруючых рэгіянальных цэнтраў. У рэзалюцыі «Аб характары і арганізацыйных формах партыйнай работы» адзначалася, што ліквідатары і адзавісты канчаткова паставілі сябе па-за партыяй; такім чынам, было адноўлена адзінства партыі. Канферэнцыя аб'явіла афіцыйным органам ЦК «Рабочую газету». Выбраны ЦК (працаваў за мяжой), Рускае бюро ЦК, рэдкалегія Цэнтральнага органа партыі газеты «Социал-демократ» на чале з У. Леніным. Ён разам з Г. Пляханавым быў зноў выбраны прадстаўніком РСДРП у Міжнародным сацыялістычным бюро. Ліквідатары, трацкісты, бундаўцы выступілі супраць рашэнняў канферэнцыі і абвінавацілі бальшавікоў ва ўзурпацыі, перавароце ў партыі, заклікалі мясцовыя партыйныя арганізацыі не падпарадкоўвацца рашэнням канферэнцыі. Да мая 1912 амаль усіх работнікаў Рускага бюро ЦК РСДРП царскія ўлады арыштавалі. 22.4(5.5).1912 выйшаў 1-ы нумар бальшавіцкай газеты «Правда». Восенню 1912 на выбарах у 4-ю Дзяржаўную думу выбрана 5 бальшавікоў.