Розніца паміж версіямі "Фанема"

53 байты дададзена ,  9 гадоў таму
прапанова
др (r2.7.1) (робат дадаў: sr:Глас)
(прапанова)
{{Аб'яднаць|Гук, мова}}
'''ФАНЕМА''', [[гук мовы]], разгляданы ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння [[фаналогія|фаналогіі]].
 
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
 
У розных фаналагічных [[навуковая школа|школах]] праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя погляды, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:
# выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
# выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
 
== Варыянты і варыяцыі ==
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах  — [[алафон]]ах гэтай фанемы.
 
Сярод алафонаў звычайна вылучаецца {{вызн2|асноўны}} або {{вызн2|тыповы}} алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як {{вызн2|варыянты}} фанемы або як яе {{вызн2|варыяцыі}}.
 
{{вызн2|Варыянт}} фанемы  — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
: <small>Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'ўляецца варыянтам фанем <o> (н{{*|о}}гі) і <э> (р{{*|э}}кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.</small>
 
{{вызн2|Варыяцыя}} фанемы  — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
 
: <small>Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду]  — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.</small>
 
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай [[наменклатура|наменклатуры]] ў гэтым пытанні.
 
Існуе такая плынь, у якой тэрміны "«алафон фанемы"» і "«варыянт фанемы"» ужываюцца ўзаемазаменна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут "«варыянтамі"»; асноўны прадстаўнік фанемы  — {{вызн2|моцны варыянт}}, усе іншыя прадстаўнікі  — {{вызн2|слабыя варыянты}}.
 
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў [[ЛФШ]], дзе тэрміну "«варыянт"» адпавядае тэрмін {{вызн2|адценне фанемы}}. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць {{вызн2|камбінаторныя варыянты}} (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і {{вызн2|пазіцыйныя варыянты}} (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.
 
== Крыніцы ==