Уладзімір Мікалаевіч Дабравольскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
абнаўленне звестак
Радок 1:
'''Уладзімір Мікалаевіч ДАБРАВОЛЬСКІ''' ({{ДН|30|7|1856|11|8}}, в. Краснасвяцкае Прудкаўскай вол. Смаленскага пав. [[Смаленская губернія|Смаленскай губерніі]] (цяпер Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці) — {{ДС|7|5|1920}}, Смаленская вобл.) — беларускі этнограф і мовазнавец.
 
Нарадзіўся ў сям’ісям'і чыноўніка-двараніна. У 1868—1876 г. вучыўся ў Смаленскай гімназіі, у 1880 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Працаваў выкладчыкам Смаленскай жаночай гімназіі, а з 1883 г. перабраўся ў свой маёнтак, збіраў этнаграфічны, фальклорны і лінгвістычны матэр’ялматэр'ял. З 1902 г. працаваў інспектарам народных вучылішчаў у Разанскай губерні, а ў 1906—1917 г. — у Ельнінскім павеце Смаленскай губерні. З 1918 г. выкладаў на чырвонаармейскіх курсах у Смаленску, у [[Беларускі народны універсіт у Маскве|Беларускім народным універсітэце]] ў Маскве, у Віцебскім інстытуце народнай адукацыі і Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута. Падтрымліваў сувязь з [[А. А. Шахматаў|А. А. Шахматавым]], [[Я. Ф. Карскі]]м, [[У. І. Ламанскі]]м, [[І. В. Ягіч]]ам. Трагічна загінуў на Смаленшчыне.
 
Краязнаўчай работай зацікавіўся яшчэ студэнтам, слухаючы лекцыі [[Ф. І. Буслаеў|Ф. І. Буслаева]], [[Ф. Я. Корш]]а, [[У. Ф. Мілер]]а. Выдаў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (т. 1-4, 1891—1903), напісаў шмат артыкулаў мовазнаўчага характару (пра гукаперайманні, народныя прозвішчы, пра тайныя мовы краўцоў, канавалаў, мяшчан). Яго самая каштоўная праца ў галіне мовазнаўства — «Смаленскі абласны слоўнік» (1914), у якім распрацавана {{nobr|16 560}} артыкулаў з дыялектнымі словамі руска-беларускага пагранічча. Праца складалася на падставе матэр’ялаўматэр'ялаў для «Смаленскага этнаграфічнага зборніка», таму ілюстрацыямі ў ёй служаць і ўрыўкі з апісанняў абрадаў, звычаяў, побыту.
 
== Літаратура ==