Аран (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{іншыя значэнні|Аран}} {{Востраў |Назва = Аран |Нацыянальная назва = {{lang-gd|Eilean Arai...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
}}
 
[[Выява:Arran.png|right|frame|Прыкладныя межы гістарычнай вобласці Аран]]
'''Аран''' ({{lang-gd|Eilean Arain}} («далёкі востраў»); {{lang-en|Arran}}) — востраў і якая знаходзіцца на ім гістарычная вобласць у заліве [[Ферт-оф-Клайд]] на захадзе [[Шатландыя|Шатландыі]]. У наш час тэрыторыя Арана ўваходзіць у склад вобласці [[Паўночны Эйршыр]].
 
Найбуйнейшы населены пункт рэгіёна — [[Бродык]] на ўсходнім узбярэжжы, былая рэзідэнцыя герцагаў [[Гамільтаны|Гамільтан]]. Востраў Аран — найбуйнейшы востраў заліва Ферт-оф-Клайд. Цэнтральную частку вострава займаюць горы, вышынёй да 874 м над узроўнем мора, уздоўж узбярэжжа цягнецца досыць значная прыбярэжная нізіна. За спалучэнне горных і раўнінных рэгіёнаў Аран завуць «Шатландыяй у мініяцюры». Вакол Арана размяшчаецца некалькі невялікіх астраўкоў.
 
[[Выява:Arran satellite.jpg|left|thumb|Востраў са космасу]]
 
Гістарычна тэрыторыю Арана насялялі [[брыты|брыцкія плямёны]]. Пачынаючы з [[VI]] стагоддзя сюды пранікаюць [[скоты]]-ірландцы, якія далучаюць Аран да сваёй дзяржавы [[Дал-Рыяда]]. У IX—X стагоддзях нарвежскія [[вікінгі]] падпарадкоўваюць усе астравы заходняга ўзбярэжжа Шатландыі [[Нарвегія|Нарвегіі]]. У [[1263]] г. нарвежскі кароль [[Хокан IV]] пацярпеў паразу ад шатландцаў, і Аран перайшоў ва ўладанне [[Каралеўства Астравоў|лордаў Астравоў]]. Аднак, ужо з пачатку [[XIII]] стагоддзя на востраў пачынаюць прэтэндаваць [[Сцюарты]], якія неўзабаве далучаюць яго да сваіх уладанняў. Пасля таго, як [[Роберт II, кароль Шатландыі|Роберт Сцюарт]] стаў у [[1371]] г. каралём Шатландыі, Аран увайшоў у склад каралеўскага [[дамен, вобласць|дамена]]. У [[1467]] г. Томас Бойд, жанаты на сястры караля [[Якаў III, кароль Шатландыі|Якава III]], атрымаў ад яго востраў і тытул графа Арана. Неўзабаве, аднак, уладанні Бойдаў былі канфіскаваны, а ў [[1503]] г. Аран быў перададзены [[Джэймс Гамільтан, 1-ы граф Аран|Джэймсу Гамільтану]], які стаў новым графам Арана. Род Гамільтанаў іграў важныя ролі ў гісторыі Шатландыі XVI—XVII стагоддзяў (падрабязней гл. [[Гамільтаны]]), а ў [[1643]] г. [[Джэймс Гамільтан, 1-ы герцаг Гамільтан|Джэймс Гамільтан]] быў узведзены ў тытул герцага і стаў адным з самых паслядоўных прыхільнікаў караля [[Карл I, кароль Англіі|Карла I]] у перыяд [[Англійская рэвалюцыя|Англійскай рэвалюцыі]]. Герцагі Гамільтан дагэтуль валодаюць значнымі тэрыторыямі на востраве.