Пропаліс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Пропаліс '''Пропаліс''', пчаліны клей — прадукт апрацоўкі пчоламі ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Propolis smola.jpg|thumb|Пропаліс]]
'''Пропаліс''', ({{lang-el|πρόπολις}}); '''пчаліны клей''' — прадукт апрацоўкі [[пчолы|пчоламі]] смалістых рэчываў, якія яны збіраюць з пупышак, лісця, галінак, кары лісцевых і хвойных дрэў, кустоў, траў і дастаюць з абалонкі зерняў пылку.
 
Мае зеленаваты або карычневы колер, часам з чырванаватым або жаўтаватым адценнем. У пропалісе 50—55% раслінных смол, каля 30% [[воск]]у, каля 10% эфірных алеяў. Акрамя гэтага, у яго састаў уваходзяць розныя мікраэлементы. Пчолы выкарыстоўваюць пропаліс для абсталявання гнязда, падтрымання ў ім належных санітарных умоў, рэгулявання вентыляцыі, памяншэння лятка, замуроўвання шчылін.