Рагвалод-Васіль Барысавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч перанесена ў Рагвалод-Васіль Барысавіч з выдаленнем перасылкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Тэмы/Князі полацкія}}
'''Рагвалод-Васіль''' ([[1110-я]] — [[1171]]/[[1180]]), [[князі полацкія|князь полацкі]] (сяр. [[1128]] — лета [[1129]]; [[1144]]—[[1151]]; [[1159]]—[[1162]]), [[Князі друцкія|князь друцкі]] ([[1158]]—[[1171]]/[[1180]]). Сын полацкага князя [[Рагвалод-Барыс Усяславіч|Рагвалода-Барыса]].
 
Пасля смерці Рагвалода-Барыса (пач. 1128) па тагачасным праве полацкі сталец перайшоў да яго малодшага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда]] [[князі ізяслаўльскія|князя ізяслаўльскага]]. Але палачане чымсьці незадаволеныя вельмі хутка выгналі Давыда з [[Горад Полацк|Полацка]] ўзяўшы сабе князям маладога Рагвалода—Васіля. Гэта натуральна выклікала барацьбу паміж Давыдам і Рагвалодам-Васілём у якаю ўмяшаўся [[Вялікія князі кіеўскія|вялікі князь кіеўскі]] [[Мсціслаў Уладзіміравіч Кіеўскі|Мсціслаў]], учыніўшы вялікае вайсковае ўварванне ў Полацкую зямлю. Палачане разам з Рагвалодам-Васілём наведаліся да Мсціслава і ўпэўнілі яго зацвердзіць Рагвалода—Васіля князем полацкім насупяракнасуперак правам старшынства. За гэта верагодна Рагвалод—Васіль павінен быў прызнаць вярхоўную ўладу [[Кіеў|Кіева]] над Полацкам, чаго не было з часоў яго прадзеда [[Брачыслаў Ізяславіч|Брачыслава]].
 
У [[1129]] годзе Мсціслаў збіраўся ў паход супраць [[полаўцы|полаўцаў]] і заклікаў да ўдзелу ў ім і полацкіх князёў. Але Рагвалод-Васіль, з іншымі полацкімі князямі, відаць не надаючы значнасці свайму леташняму прызнанню кіеўскай улады, ў кплівых словах адмовіўся ад удзелу ў гэтым паходзе. Больш за тое, у час калі Мсціслаў ваяваў з полаўцамі, Рагвалод—Васіль вёў міжусобную вайну з Давыдам і нападаў на ўладанні нейкіх Мсціслававых родзічаў. Вярнуўшыся з паходу Мсціслаў адправіў сваіх ваяводаў ў Полацкую зямлю, яны захапілі амаль ўсіх полацкіх князёў, ў тым ліку Рагвалода—Васіля з братам [[Іван Рагвалодавіч|Іванам]], і прывезлі іх у Кіеў. У [[1130]] годзе над імі адбыўся так званы «суд рускіх князёў» па выраку якога іх разам з сем'ямі саслалі ў [[Візантыя|Візантыю]].