Балтымар: Розніца паміж версіямі

горад у штаце Мэрыленд, ЗША
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Балтымар''' (англ.: Baltimore [bɒltɨmɔr]) — незалежны (не ўваходзіць у склад акругі) горад на ўсход...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:18, 8 снежня 2011

Балтымар (англ.: Baltimore [bɒltɨmɔr]) — незалежны (не ўваходзіць у склад акругі) горад на ўсходзе ЗША, найбуйнейшы населены пункт штата Мэрыленд.

Геаграфія

Горад знаходзіцца на поўначы цэнтральнай часткі Мэрыленда, на рацэ Патапска, блізка да месца, дзе яна ўпадае ў Чесапікскі заліў. Горад таксама размешчаны на мяжы паміж плато Підмант і Атлантычнай раўнінай, што падзяляе Балтымар на «ніжні горад» і «верхні горад». Вышыня над узроўнем мора для горада розная ў розных месцах, ад узроўню мора каля заліва да 150 метраў у паўночна-заходняй частцы горада, каля Пімліка.

Паводле дадзеных бюро статыстыкі ЗША, горад займае агульную плошчу 238,5 км ², з якіх 209,3 км ² прыпадае на сушу і 29,2 км ² - на водныя рэсурсы. Усяго 12,24% агульнай плошчы горада занята вадой.