Розніца паміж версіямі «Бярэзінскі біясферны запаведнік»

др
афармленне, вікіфікацыя
(→‎Фауна: афармленне)
др (афармленне, вікіфікацыя)
| Назва = Бярэзінскі біясферны запаведнік
| Нацыянальная назва =
| Выява = 1999. Stamp of Belarus 0323.jpg
| Подпіс =
| Катэгорыя МСАП =
}}
'''Бярэзінскі біясферны запаведнік''' — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 г. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі [[балоты|балотамі]] і поймамі [[рэкі|рэк]]. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам [[лес|лясоў]] і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў [[Еўропа|Еўропе]] балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]]). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.
[[File:1999. Stamp of Belarus 0323.jpg|255px|right|]]
 
== Водныя рэсурсы ==
[[Image:Kanal - Biarezinski zapavednik.jpg|250px|thumb|Сергучскі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)]]
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова [[Эса]], якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. [[Водападзел]] між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з'яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны — раку [[Сергуч]] даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.
 
 
== Ахова ==
[[Image:Balota - Biarezinski zapavednik.jpg|250px|thumb|Домжарыцкае балота]]
У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2 % ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.