Розніца паміж версіямі "Ваенныя дзеянні"

841 байт дададзены ,  8 гадоў таму
др (r2.6.3) (робат дадаў: uk:Військові дії)
'''Ваенныя дзеянні''' — [[арганізацыя, працэс|арганізаванае]] выкарыстанне сіл і сродкаў дзеля выканання пастаўленых баявых задач часткамі, злучэннямі, аб'яднаннямі ўсіх відаў [[узброеныя сілы|узброеных сіл]].
 
Вядуцца ў [[формы#Формы ваенных дзеянняў|розных формах]] на зямлі, у паветры і на моры<!--відав., ужо і ў космасе? 83-і год…-->. Характарызуюцца, з сяр. 20 ст., рашучасцю мэтаў і вялікім прасторавым размахам, удзелам буйных груповак войскаў (сіл), шырокім выкарыстаннем усіх відаў зброі і баявой тэхнікі, высокай манёўранасцю, дынамічнасцю і хуткацечнасцю, рэзкімі менамі сітуацыі, вялікім выдаткаваннем матэрыяльных сродкаў. Тэрмін «ваенныя дзеянні» звычайна ўжываецца ў дач. да дзеянняў стратэгічнага маштабу, а ў дач. да дзеянняў аператыўна-тактычнага маштабу ўжываецца тэрмін «баявыя дзеянні».
 
== Формы ваенных дзеянняў ==
 
Формы ваенных дзеянняў ужываюцца ў залежнасці ад маштабу ўзброенай барацьбы, магчымасцяў відаў [[узброеныя сілы|узброеных сілаў]] і [[род войск|родаў]] войск (сілаў), мэты [[ваенныя дзеянні|ваенных дзеянняў]] і характару задач, што выконваюцца.
 
Да форм ваенных дзеянняў адносяцца: [[ваенная аперацыя|аперацыя]], [[бітва]], [[баявыя дзеянні]] (у т.л. [[сістэматычныя баявыя дзеянні]]), [[бой]], [[ваенны ўдар|удар]] (у т.л., [[ядзерная зброя|ядзерны]]).
 
== Літаратура ==