Уіландра: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Азёрны раён Уіландра''' — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:53, 11 снежня 2011

Азёрны раён Уіландра — аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10%) займае Нацыянальны парк Мунга.

Геаграфія

Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн. гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены унікальныя месяцовыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.

Археалогія і палеанталогіі

Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі узростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.