Леў Мітрафанавіч Тамільчык: Розніца паміж версіямі

фізік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Леў Мітрафанавіч Тамільчык''' (нар. 1 красавіка 1931, Мінск) — беларускі фізік-тэар...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:26, 12 снежня 2011

Леў Мітрафанавіч Тамільчык (нар. 1 красавіка 1931, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1985).

Біяграфія

Нарадзіўся Тамільчык ў Мінску. У 1954 з адзнакай скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру БДУ, дзе займаўся пад кіраўніцтвам акадэміка Ф.І.Фёдарава. Неўзабаве ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме "Электрамагнітныя хвалі ў праводных магнітных анізатропных асяроддзях". У 1957 Тамільчык перайшоў у Інстытут фізікі АН БССР, дзе працуе па сённяшні дзень, прычым у 1987-2004 загадваў Лабараторыяй тэарэтычнай фізікі. У цяперашні час ён з'яўляецца галоўным навуковым супрацоўнікам Лабараторыі фундаментальных узаемадзеянняў. У 1963-70 ён таксама займаў пасаду вучонага сакратара Аддзялення фізіка-матэматычных навук АН БССР. У 1979 ён абараніў доктарскую дысертацыю па тэме "Дуальная інварыянтнасць і магнітны зарад у электрадынаміцы". Адначасова Тамільчык чытае лекцыі ў БДУ. Таксама ён з'яўляецца членам шэрагу вучоных саветаў, уваходзіць у рэдакцыйныя саветы некалькіх навуковых часопісаў. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам абаронена 11 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыя.