Брус Лі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Брус Лі''' (англ.: Bruce Lee; кітайскія імёны (дзіцячае) - '''Лі Сяолун''' (сяолун - «маленькі цмок» ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:22, 12 снежня 2011

Брус Лі (англ.: Bruce Lee; кітайскія імёны (дзіцячае) - Лі Сяолун (сяолун - «маленькі цмок» англ. Li Xiao Long кіт. 李小龙, (дарослае) - Лі Чжэньфань англ. Lee Jun Fan кіт. 李振藩, 27 лістапада 1940, Сан-Францыска - 20 ліпеня 1973, Ганконг) — майстар усходніх адзінаборстваў, амерыканскі і ганконскі кінаакцёр, а таксама кінарэжысёр, пастаноўшчык баявых сцэн, прадзюсар і сцэнарыст.

Брус Лі здолеў развіць у сабе неверагодную хуткасць, каардынацыю і сілу. Здымацца ў кіно пачаў з дзяцінства, усяго зняўся ў 36 фільмах. Папулярызаваў усходнія баявыя мастацтвы ў заходніх краінах ў другой палове XX стагоддзя. Стаў легендай ў галіне баявых мастацтваў і выклікаў мноства пераймальнікаў ў кіно і на тэлебачанні. Пра жыццё і творчасць Бруса Лі ў свеце было знята каля 30 фільмаў.