Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб’ём не змяніўся ,  7 гадоў таму
{{main|Гісторыя біялогіі}}
 
Хоць канцэпцыя біялогіі як асобнай прыродазнаўчай навукі ўзнікла ў XIX ст., біялагічныя дысцыпліны зарадзіліся раней у [[гісторыя медыцыны|медыцыне]] і [[прыродазнаўчая гісторыя|прыродазнаўчай гісторыі]]. Звычайна іх традыцыю вядуць ад такіх антычных навукоўцаў як [[Арыстоцель]] і [[Гален]] праз арабскіх медыкаў [[аль-Джахіз]]а <ref>Conway Zirkle (1941), Natural Selection before the "Origin of Species", ''Proceedings of the American Philosophical Society'' '''84''' (1): 71-123.</ref>, [[Авіцэна|ібн-Сіну]] <ref name=Brater-449>D. Craig Brater and Walter J. Daly (2000), "Clinical pharmacology in the Middle Ages: Principles that presage the 21st century", ''Clinical Pharmacology & Therapeutics'' '''67''' (5), p. 447-450 [449].</ref>, [[Авензаар|ібн-Зухра]] <ref name=Hutchinson>[http://encyclopedia.farlex.com/Islamic+medicine Islamic medicine], ''[[Hutchinson Encyclopedia]]''.</ref> і [[ібн-аль-Нафіз]]а <ref name=Dabbagh>S. A. Al-Dabbagh (1978). "Ibn Al-Nafis and the pulmonary circulation", ''[[The Lancet]]'' '''1''', p. 1148.</ref>. У эпоху [[Эпоха Адраджэння|Адраджэння]] біялагічная думка ў Еўропе была рэвалюцыянізавана дзякуючы вынаходству кнігадрукавання і распаўсюджванню друкаваных прац, цікавасці да эксперыментальных даследаванняў і адкрыццю мноства новых тыпаў жывёл і раслін у эпоху [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці|Вялікіх геаграфічных адкрыццяў]]. У той час працавалі выбітныя розумы [[Андрэй Везалій]] і [[ЎільямУільям Гарвей]], якія заклалі падмурак сучаснай [[анатомія|анатоміі]] і [[фізіялогія|фізіялогіі]]. Крыху пазней [[Ліней]] і [[Бюфон]] здзейснілі велізарную працу па класіфікацыі формаў жывых і выкапнёвых істот. [[Мікраскапія]] адкрыла для назірання раней невядомы свет мікраарганізмаў, заклаўшы падмурак для развіцця [[клеткавая тэорыя|клеткавай тэорыі]]. Развіццё прыродазнаўства, збольшага дзякуючы з'яўленню [[гісторыя філасофіі|механістычнай філасофіі]], спрыяла развіццю прыродазнаўчай гісторыі <ref name ="Mayr">{{cite book|author=Mayr, E|authorlink=Ernst Mayr|title=The Growth of Biological Thought|date=1985|publisher=Belknap Press|isbn=978-0674364462}}</ref><ref>{{cite book|author=Magner, LN|title=A History of the Life Sciences|publisher=TF-CRC|isbn=978-0824708245|date=2002}}</ref>.
 
Да пачатку XIX стагоддзя некаторыя сучасныя біялагічныя дысцыпліны, такія як [[батаніка]] і [[заалогія]], дасягнулі прафесійнага ўзроўня. [[Лавуазье]] і іншыя хімікі і фізікі пачалі збліжэнне ўяўленняў пра жывую і нежывую прыроду. Натуралісты, такія як [[Аляксандр Гумбальт]] даследавалі ўзаемадзеянне арганізмаў з навакольным асяроддзем і яго залежнасць ад геаграфіі, закладваючы падмурак [[біягеаграфія|біягеаграфіі]], [[экалогія|экалогіі]] і [[эталогія|эталогіі]]. У XIX ст. развіццё вучэння пра [[эвалюцыя|эвалюцыю]] паступова пацягнула разуменне ролі вымірання і зменлівасці [[тып]]аў, а [[клеткавая тэорыя]] паказала ў новым святле будову жывога рэчыва. У спалучэнні з дадзенымі [[эмбрыялогія|эмбрыялогіі]] і [[палеанталогія|палеанталогіі]] гэтыя дасягненні дазволілі [[Чарльз Дарвін|Чарльзу Дарвіну]] стварыць цэласную тэорыю [[эвалюцыя|эвалюцыі]] шляхам [[натуральны адбор|натуральнага адбору]]. Да канца XIX стагоддзя ідэі самазараджэння канчаткова саступілі месца тэорыі інфекцыйнага агента як узбуджальніка захворванняў. Але механізм успадкоўвання бацькоўскіх прыкмет усё яшчэ заставаўся таямніцай <ref name ="Mayr"/><ref name="Futuyma">{{cite book|author=Futuyma, DJ|title=Evolution|date=2005|publisher=Sinauer Associates|isbn=978-0878931873}}</ref><ref>{{cite book|author=Coleman, W|title=Biology in the Nineteenth Century: Problems of Form, Function and Transformation|date=1978|publisher=Cambridge University Press|isbn=978-0521292931}}</ref>.
Ананімны ўдзельнік