Камамбер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Камамбер''' (фр. camembert) — гатунак мяккага тоўстага сыра, вырабляецца з каровінага малак...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:31, 14 снежня 2011

Камамбер (фр. camembert) — гатунак мяккага тоўстага сыра, вырабляецца з каровінага малака. Мае колер ад белага да светла-сметанковага. Смак - востры, пікантны, трохі падобны да грыбнога. Звонку камамбер пакрыты пухнатай белай скарыначкай, утворанай спецыяльнай сырнай цвіллю відаў Penicillium camemberti або Penicillium candidum.

Выраб

Камамбер вырабляецца з суцэльнага каровінага малака, у якое часам дадаюць невялікую колькасць абястлушчанага малака. Памеры камамбера - таўшчыня 3,1 см, дыяметр 11,3 см і вага 340 грам. З 25 літраў малака можна атрымаць 12 такіх сыроў.

Пры вытворчасці камамбера ў гарачае надвор'е ўзнікаюць цяжкасці, таму камамбер звычайна робяць у перыяд з верасня па май. Малако паступае непастэрызаваным у цэбрах аб'ёмам 27 л з вечкамі. Самы лепшы сыр атрымліваюць з двух порцый - палову згустку змяшчаюць у формы ўвечары, а астатнюю частку на наступную раніцу. На 4,5 л малака пры тэмпературы 27 ° C дадаюць 0,5 мл сычужнага фермента. Згортванне надыходзіць праз 2 гадзіны і малако варта перыядычна памешваць, не дапускааючы адстою слівак.