Карпаты: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат змяніў: is:Karpatafjöll
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
Рэкі басейна Віслы і Одры ахопліваюць большую частку паўночных схілаў і ўпадаюць у Балтыйскае мора. Большасць рэк належаць да басейна р. [[Дунай]], рэкі паўночна-ўсходніх схілаў — да басейна р. [[Днестр]], якія ўпадаюць у Чорнае мора. Для рэк Карпат характэрны ваганні ўзроўню вады (да 5 м) вясной і ў пачатку лета; маюць вялікія запасы гідраэнергіі. Азёры ў высакагор'і займаюць днішчы старажытных караў.
 
Глебы пераважна горна-падзолістыя, у катлавінах — бурыя. Расліннасць размеркавана адпаведна вышыннай пояснасці: да 600—750 м шыракалістыя лясы ([[дуб]], [[граб]], [[бук]]), да вышыні 1200—1400 м мяшаныя лясы (бук, [[піхта]]); хвойныя лясы (у асноўным з [[елка|елкі]]) падымаюцца да 1500—1600 м на поўначы і 1700—1800 м на поўдні. Вышэй лясоў размешчаны: субальпійскія зараснікі крывалесся (хваёвы сланік, [[ядловец]] у Заходніх Карпатах і [[вольха]] ва Усходніх Карпатах); альпійскія лугі (паланіны) ці пояс фрагментарнага развіцця альпійскіх лугоў (да выш. 2300—2400 м) з альпійскім разнатраўем і зараснікамі рададэндрану і карлікавай вярбы; востраканцовыя скалістыя вяршыні субнівальнай зоны пераважна без расліннасці, Жывёльны свет: алень, [[казуля]], дзік, воўк, мядзведзь, [[рысь]], лясны кот і інш.
 
Найбольш густанасеяены перадгор'і і ўнутрыгорныя катлавіны. Верхняя мяжа пасяленняў даходзіць да 800 м (максімальная да 1300 м). Важнае значэнне маюць лясы як рэсурсы для вытворчасці драўніны. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля (у асноўным авечкагадоўля). Земляробствам займаюцца ў міжгорных катлавінах і на схілах да вышыні 600—1000 м. Праз Карпаты ўздоўж далін рэк і на перавалах праходзяць камунікацыйныя лініі. Турыстычны раён. Цэнтры турызму і курорты на базе крыніц з мінеральнай вадой. Для аховы прыроды ўтворана шмат заказнікаў і некалькі нацыянальны паркаў. Самы вялікі з іх у Татрах на тэрыторыі Польшчы і Славакіі.