Розніца паміж версіямі "Каралеўства Сіцылія"

др (r2.7.1) (робат дадаў: ka:სიცილიის სამეფო)
== Каралеўства нарманаў ==
 
Пасля смерці [[Вільгельм II АпулийскіАпулійскі|Вільгельма II]], герцага Апуліі, у [[1127]] годзе, герцагства Апулія і графства Сіцылія аб'ядналіся пад уладай кіраўніка Сіцыліі [[Рожэр II|Рожэра II]]. Рожэр падтрымаў антипапу [[Анаклет II ,антыпапа|Анаклета II]] і быў каранаваны як кароль Сіцыліі на Каляды [[1130]] года. Наступныя 10 гадоў Рожэр быў заняты адбіццём нападаў знешніх ворагаў і падаўленнем мяцежоў васалаў, у ліку якіх былі графы Бары, Капум, Аліфэ і Неапалю.
 
У [[1139]] па Мін'янскай дамове Папа [[Інакенцій II, папа рымскі|Інакенцій II]] прызнаў Рожэра каралём. Адмірал Рожэра, [[Георгій Антыёхійскі ]], заваяваў Махдзію ў Афрыцы ([[Іфрыкія| Іфрыкіі]]), у выніку чаго Рожэр атрымаў неафіцыйны тытул «Караля Афрыкі». Флот Рожэра нанёс таксама некалькі істотных паражэнняў [[Візантыйская імперыя|Візантыі]], зрабіўшы Сіцылію амаль на сто гадоў вядучай марской дзяржавай у Міжземнамор'і.
Сын і спадкаемец Рожэра, [[Вільгельм I Злы]], названы так за падаўленне мецяжоў баронаў, якім, магчыма, спачувалі аўтары хронік, памёр ў [[1166]], пакінуўшы на троне малалетняга сына. Было заснавана рэгентства, краіну ахапілі звады, якія ледзь не загубілі дынастыю і доўжыліся да пачатку самастойнага праўлення юнага караля [[Вільгельм II Добры|Вільгельма II Добрага]], далейшае царстваванне якога было адзначана мірам і дабрабытам. Калі ён памёр у [[1189]], нашчадкаў не засталося, і каралеўства зноў пагрузілася ў хаос.
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Беатрыса Рэтэльская]]
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Італіі]]