Леапольд II (кароль Бельгіі): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
}}
'''Леапольд II''' (фр. Léopold II; [[9 красавіка]] [[1835]] - [[17 снежня]] [[1909]]) — кароль бельгійцаў з 17 снежня 1865 г., з Саксен-Кобургскай дынастыі, сын [[Леапольд I, кароль Бельгіі|Леапольда I]] і [[Луіза Марыя Арлеанская|Луізы Марыі Арлеанскай]].
 
== Біяграфія ==
Уступіў на прастол у [[1865]] годзе пасля смерці бацькі, [[Леапольд I, кароль Бельгіі|Леапольда I]].
 
[[Выява:Leopoldo2dabelgica.jpg|thumb|150px|left|Карыкатура на «караля-дзялка» ў «Vanity Fair», 1869]]
 
Вядомы дзейнасцю па захопе басейна ракі [[рака Конга|Конга]]. Па яго ўказанні там былі ўладкованы рознага роду камерцыйныя кампаніі, якія праводзілі жорсткую эксплуатацыю насельніцтва (аж да [[генацыд]]у) і багаццяў рэгіёна, а з [[1885]] па [[1908]] гады існавала [[Свабодная дзяржава Конга]], якая з'яўлялася асабістым уладаннем і «бізнесам» караля (а не дзяржавы). Дзейнасць Леапольда выклікала асуджэнне ў Еўропе; аўстрыйскі імператар [[Франц Іосіф I]] (за сына якога [[Рудольф, кронпрынц Аўстрыі|Рудольфа]] Леапольд выдаў замуж сваю дачку Стэфанію) называў бельгійскага караля «каранаваным маклерам», прыкладна ў тых жа выразах яго характарызаваў і [[Ленін]] («дзяляга, фінансіст, аферыст»). З сатырай на караля выступалі [[Марк Твен]] і [[Артур Конан Дойл]].
 
У [[1902]] годзе на жыццё караля замахваўся італьянскі анархіст, які зрабіў некалькі выстралаў па яго экіпажы, але прамахнуўся. Леапольд II памёр [[17 снежня]] [[1909]] года і быў пахаваны ў каралеўскім магільным склепе ў [[Брусель|Бруселі]]. Карону Леапольда II, адзіны законны сын якога памёр у дзяцінстве, атрымаў у спадчыну пляменнік [[Альберт I, кароль Бельгіі|Альберт I]].
 
{{Каралі Бельгіі}}