Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 68:
 
===Сараеўскае забойства===
[[File:G Princip (cropped).jpg|thumb|150px|[[Гаўрыла Прынцып]]]]
28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі [[Франц Фердынанд]], нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была моцна заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам выступіў Гаўрыла Прынцып - сербскі нацыяналіст, які прыналежыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства, Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі, у любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правацыруючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым калі Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфарміраванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запрос, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах, на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Вегрыя палічыла адказ не здавальняючым.