Маладзечанская настаўніцкая семінарыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, арфаграфія
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Выкладаліся Закон Божы, гісторыя праваслаўнай царквы, заалогія, батаніка, арыфметыка, геаметрыя, царкоўнаславянская i руская мовы i літаратура, гісторыя i геаграфія Pacіi, методыка выкладання, асновы педагогікі i інш. Семінарыя мела бібліятэку з 3500 тамоў, музей, тэатр, хор, метэаралагічную станцыю. Семінарысты займаліся зборам і вывучэннем фальклору, частка якога была выдадзена [[П. А. Гільтабрант]]ам у 1866 г. Пры семінарыі існавала ўзорнае вучылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку. У семінарыі выкладалі этнографы i фалькларысты [[М. Я. Нікіфароўскі]], [[ Ю. Ф. Крачкоўскі]]. За 50 гадоў семінарыю скончылі 2 тыс. чалавек. Сярод навучэнцаў [[I. A. Біч]], [[Ф. Валынец]], [[А. Р. Капуцкі]], [[П. В. Мятла]], [[М. Чарот]], [[С. А. Рак-Міхайлоўскі]], [[М. Л. Забэйда-Cyміцкi]] i інш.
 
У 1914 г. у Вільні выйшла кніга дырэктара семінарыі [[Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч|А. ЯрушевічЯрушэвіча]]а «Маладзечна і яго навучальныя ўстановы. Да пяцідзесяцігоддзя Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 1864—1914» — крыніца звестак па гісторыі Маладзечна і гісторыі народнай адукацыі Беларусі ХIХ ст. у цэлым.
Маладзечанская настаўніцкая семінарыя па ўспамінах [[Іван Адамавіч Міхалёнак|Iвана Мiхалёнка]]:
 
<blockquote>''«Маладзечанская настаўнiцкая семiнарыя — старэйшая навучальная ўстанова Заходняга краю — была адчыненая, згодна з загадам вiленскага генерал-губернатара Мураўёва, у 1864 годзе, пасля падаўлення польскага выступлення 1863 года замест зачыненай у Маладзечне польскай дваранскай пяцiкласнай прагiмназii. Размяшчалася яна там, дзе цяпер чыгунна-лiцейны завод (былая Замкавая вулiца).''</blockquote>