Жарэс Іванавіч Алфёраў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Petrohan (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 41:
'''Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў''' (нарадзіўся [[15 сакавіка]] [[1930]], [[Віцебск]]) — [[СССР|савецкі]] і [[Расія|расійскі]] [[фізіка|фізік]], лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіцы|Нобелеўскай прэміі па фізіцы]] ў [[2000]] годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў [[інфарматыка|інфарматыцы]]. З'яўляецца дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў [[2002]] годзе. Да [[2006]] году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі.
 
Нарадзіўся ў [[Віцебск]]у ў сям'і Івана і Ганны Алфёравых. Названы ў гонар [[Жан Жарэс|Жана Жарэса]]. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу №42 ў [[Мінск]]у. Быў залічаны на 1 курс Энергетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер [[БНТУ|Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт]]). Далей, паводле парады свайго настаўніка фізікі Я.Б.Мельцэрзона паехаў паступаць у [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]. У [[1952]] годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У.І.Ульянава (ЛЭТІ). З [[1953]] года працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А.Ф. Іофэ (з [[1987]] да [[май|мая]] [[2003]] году быў дырэктарам, з мая [[2003]] году да [[ліпень|ліпеня]] 2006 году - навуковы кіраўнік). Кандыдат фізыка-матэматычных навук (1961), доктар фізыка-матэматычных навук (1970). ПрафэсарПрафесар ЛЭТІ (1972). У 1990-91 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З [[2003]] году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня прэзідыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыццё».
 
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфій і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.