Савецкі раён (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Савецкі раён''', адміністрацыйны [[Раёны Мінска|раён Мінска]]. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, праспектам Машэрава, вуліцамі Казлова, Платонава, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Сурганава, Якуба Коласа, Лагойскім трактам (у сучасных граніцах з 1977). Асноўныя магістралі — праспект Незалежнасці, вуліцы Багдановіча, Якуба Коласа, Веры Харужай, Сурганава (2-е гарадское кольца). Створаны ў [[1938]] пад назвай Варашылаўскі (адзін з трох старэйшых раёнаў Мінска), у [[1961]] атрымаў цяперашнюю назву. Плошча: 1,3 тыс. га, у тым ліку больш за 0,5 тыс. га зялёных насаджэнняў. Насельніцтва: 158 тыс. чалавек.

== Гісторыя ==

[[1940]] — адкрыццё [[ААТ МПЗ|Мінскага радыёзавода]] (з [[1957]] — МПА імя Леніна, з [[1992]] — ВА «БелВАР», з [[1997]] ААТ МПЗ).

[[1945]] — утвораны інстытут «Белсельпраект».

[[1956]] — увод першай чаргі Паліграфкамбіната імя Я.Коласа; будуецца завод матэматычных машын (цяпер — завод імя Арджанікідзэ; адкрыццё руху трамваяў па тэрыторыі раёна.

[[1958]] — створана школа міліцыі МУС СССР (цяпер — [[Акадэмія Міністэрства унутраных спраў|Акадэмія МУС Беларусі]]).

[[1964]] — створаны РТІ (цяпер — [[Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі|БДУІР]]); адкрыты ЦУМ.

[[1968]] — утвораны інстытут «Белкамунпраект».

[[1974]] — заснавана [[Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі|Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі]].

[[1975]] — адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік».

[[1980]] — адкрыццё крытага Камароўскага рынка і універсама «Рыга».

[[1981]] — увод у дзеянне Цнянскага вадасховішча — першай чаргі Сляпянскай воднай сістэмы.

[[1983]] — адкрыццё адзінай у краіне студэнцкай паліклінікі.

[[1984]] — увод першай лініі [[Мінскі метрапалітэн|метрапалітэна]].

[[1997]] — завяршэнне будаўніцтва другой чаргі ЦУМ «Мінск».

== Эканоміка ==
Радок 23:
== Культурны ўплыў ==

У Савецкім раёне знаходзяцца [[Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт|Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт]], Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Акадэмія Міністэрства унутраных спраў, 9 праектных і навукова-даследчых інстытутаў, 5 бібліятэк. Дом друку, Дом прэсы, кінатэатр «Кастрычнік», Белдзяржфілармонія, Палац мастацтваў.

{{АП Мінска, 1991}}

[[Category:Раёны Мінска]]