Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
 
== Ваенная кампанія (верасень 1939) і палітычнае замацаванне беларускага ўз'яднання ==
Гл.: [[Другая сусветная вайна]]; [[Польская абарончая вайна 1939]]; [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну 1939]]; [[Народны сход Заходняй Беларусі]]; [[«Керзана лінія»]];
=== Мерапрыемствы на далучанай тэрыторыі ===
Услед за Чырвонай Армiяй у Заходнюю Беларусь для ўсталявання Савецкай улады з усходнiх раёнаў было накiравана на партыйную работу 1500, на камсамольскую, савецкую, гаспадарчую - 1200 камунiстаў i камсамольцаў, сотнi супрацоўнікаў НКУС, якiя не ведалi мясцовага ўкладу жыцця, звычаяў, асаблiвасцяў мовы, а таму не карысталiся даверам мясцовага насельнiцтва. Ва ўсiх гарадах i паветах былi створаны часовыя ўпраўленнi, у вёсках - сялянскiя камiтэты з мясцовых актывiстаў, прадстаўнiкоў Чырвонай Армii i прысланых з усходнiх раёнаў камунiстаў i камсамольцаў. Яны стварылi атрады рабочай гвардыi, мiлiцыi, бралi на ўлiк фабрыкi i заводы, устанаўлiвалi рабочы кантроль, займалiся забеспячэннем, медыцынскiм абслугоўваннем. Сялянскiя камiтэты дзялiлi памешчыцкую зямлю сярод беззямельных i малазямельных сялян, якiя атрымалi 431 тыс. га зямлi, iм было перададзена 14 тыс. коней i 33,4 тыс. кароў.
Радок 34:
У 1939-1941 гг. на тэрыторыi заходнiх абласцей iснавалi польскiя падпольныя арганiзацыi "Саюз барацьбы за незалежнасць Польшчы", "Саюз узброенай барацьбы", "Саюз польскiх патрыётаў", "Стральцы", "Сокал", "Вызваленцы", "Партызанка" i iнш. Яны назапашвалi зброю, мелi радыёпрыёмнiкi, пiсалi i распаўсюджвалi антысавецкiя лiстоўкi, у якiх заклiкалi палякаў да супрацiўлення акупантам-бальшавiкам, да падрыхтоўкi ўзброенага паўстання за аднаўленне Польшчы, у складзе якой яны бачылi i Заходнюю Беларусь. За перыяд з кастрычнiка 1939 г. па лiпень 1940 г. было раскрыта i лiквiдавана 109 падпольных арганiзацый, якiя аб'ядноўвалi 3231 чалавека. У гэты час былi арыштаваны 5587 членаў партыi ППС, Бунда, "Строннiцтва народова", ПОВ i iнш. У ноч з 19 на 20 чэрвеня 1941 г. была праведзена аперацыя па арышце удзельнiкаў паўстанцкiх арганiзацый i выяўленнi членаў iх сямен. Усяго было рэпрэсiравана 24 412 чалавек. Такiм чынам, з кастрычнiка 1939 г. па 20 чэрвеня 1941 г. у заходнiх абласцях Беларусi было рэпрэсiравана за выключэннем ваеннапалонных больш як 125 тыс. чалавек.
 
Гл.:[[«Керзана лінія»]]; [[Тэгеранская канферэнцыя 1943]]; [[Крымская канферэнцыя 1945]]; [[Патсдамская канферэнцыя 1945]]; [[Савецка-польскі дагавор 1945]].
 
 
----
{{Беларусь у Другой сусветнай вайне}}