Серавадарод: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Серавадарод''' (сульфід вадароду) — бескаляровы газ з пахам тухлых яек і саладкав...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:32, 22 снежня 2011

Серавадарод (сульфід вадароду) — бескаляровы газ з пахам тухлых яек і саладкаватым прысмакам. Хімічная формула — H2S. Дрэнна растваральны ў вадзе, добра - у этаноле. Атрутны. Пры вялікіх канцэнтрацыях раз'ядае шматлікія металы. Канцэнтрацыйныя межы ўзгарання з паветрам складаюць 4,5 - 45% серавадароду.

У прыродзе сустракаецца вельмі рэдка ў выглядзе змешаных рэчываў нафты і газу. Уваходзіць у склад вулканічных газаў. Утвараецца пры гніення бялкоў.