Эпікур: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
У адрозненне ад папярэднікаў Эпікур бачыў у [[філасофія|філасофіі]] не толькі тэарэтычнае, сузіральнае, але і практычнае вучэнне, якое прасвятляе чалавека, збаўляе яго ад страху, хваляванняў і сцвярджае ціхамірнасць духу. На яго думку, гэта і ёсць зямное шчасце, таму што бессмяротнай душы і замагільнага жыцця не існуе. Лічыў, што для шчасця чалавеку дастаткова абмежаваць свае задавальненні тымі, якія адпавядаюць яго прыродзе і неабходныя для жыцця; вышэйшую дабрачыннасць бачыў у разважлівасці.
 
[[Анталогія]] Эпікура грунтавалася на [[Атамізм|атамістычным вучэнні]] [[Дэмакрыт]]а. Ён лічыў, што ўсе рэчы, у т.л. [[душа]], складаюцца з атамаў, якія пры сваім руху здольныя адхіляцца ад прамой лініі. Магчымасць руху атамаў абгрунтоўваў наяўнасцю пустаты. [[Сусвет]] разглядаў як сукупнасць цел і пустаты, лічыў, што Сусвет складаецца з мноства светаў, якія ўзніклі самастойна, без якой-небудзь знешняй сілы.
 
У [[гнасеалогія|гнасеалогіі]] Эпікур прытрымліваўся [[сенсуалізм]]у і зыходзіў з таго, што ад кожнага з цел навакольнага свету зыходзяць копіі (вобразы), якія складаюцца з найтанчэйшых атамаў і пранікаюць у органы пачуццяў чалавека, ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні.