Розніца паміж версіямі "Народнае дойлідства Беларусі"

 
== Дэкаратыўныя элементы ==
 
Дэкаратыўныя элементы ў традыцыйным дойлідстве шырока пачалі прымяняцца прыкладна з XIX стагоддзя. Да гэтага хаты былі курнымі, адсутнічалі нават элементарныя ўпрыгожванні вакон і сцен<ref name="ФРЗ">Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.</ref>.
 
Прагрэс рухаўся ў напрамку ад горада да сельскай мясцовасці. Менавіта ў гарадах раней з'явіліся спачатку слюдзяныя, а потым і шкляныя вокны, а таксама пячныя трубы<ref name="ФРЗ"/>.
 
Самым першым аб'ектам дэкарацый сталі апорныя слупы і кранштэйны, пазней разьбой сталі ўпрыгожваць шчыты, вільчакі і іншыя канструктыўныя элементы<ref name="ФРЗ"/>.
 
=== Вільчыкі і закрыліны ===
[[Выява:Belarus-SMFAL-Dnieper Region-House-3.jpg|thumb|250px|Закрыліны і вільчак]]
Вільчак з'явіўся як завяршаючы элемент месца злучэння [[Закрыліна|закрылін]] пры будаўніцтве двухсхільных дахаў. Спачатку вільчыкі рабіліся анімалістычнымі, самымі частымі матывамі з'яўляліся конскія галовы, каровіны рогі, фігуркі птушак (пеўняў, буслоў) ці змей, павёрнутых у розныя бакі<ref name="ФРЗ"/>.
 
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоеных вільчакоў пачынаюць з'яўляцца ўпрыгожанні, выпілаваныя з адной дошкі. Зааморфныя матывы саступаюць месца раслінным і геаметрычным арнаментам: стылізаваным кветкам, стрэлам, трызубцам і г. д. Такія [[вільчык]]і распаўсюджаны па сёняшні час<ref name="ФРЗ"/>.
 
Самі закрыліны таксама ўпрыгожваліся фігурнымі выпіламі, адтулінамі і інш<ref name="ФРЗ"/>.
 
=== Вокны ===
 
Вокны з'явіліся ў шырокім выкарыстанні ў XIX стагоддзі і за параўнальна кароткі час іх упрыгожванне перацярпела шмат змен. Іх памеры са зменай курных хат на «чыстыя» павялічыліся. Гэта вызвала неабходнасць выкарыстання рам, якія с цягам часу пачалі збіраць асобна і ўстаўляць у зруб у гатовым выглядзе. Шырокая верхняя дошка — [[ліштва]] — атрымлівала самае багатае аздабленне: адтуліны, прасвідраваныя на розную глыбіню, хвалісты контур, накладныя рэйкі і т. п<ref name="ФРЗ"/>.
 
Асаблівага росквіту ўпрыгожванне ліштваў дасягнула на ўсходзе Гомельшчыны<ref name="ФРЗ"/>.
 
=== Шчыт ===
 
[[Шчыт, архітэктура|Шчытамі]] называюць шматвугольнікі, які з тарцоў закрываюць схілы даху. Самыя простыя ўзоры аздаблення ўтвараюцца ад спалучэння вертыкальнай і гарызантальнай укладак шалёўкі, але іх складанасць можа ўзмацняцца ад квадратаў, ромбаў і ёлачак да выяў сонца і іншых фігур<ref name="ФРЗ"/>.
 
=== Уваходная група ===
 
Спачатку ўваход у хату дапаўняўся толькі ганкам, потым ў некаторых мясцовасцях ганкі змянілі веранды са значнай плошчай ашклянення<ref name="ФРЗ"/>.
 
=== Брамы і веснічкі ===
 
{{зноскі}}