Іван Пятровіч Пуліхаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ru:Пулихов, Иван Петрович
вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
[[Image:ІванPulikhov Пятровіч ПуліхаўIP.jpg|thumb|Іван Пятровіч Пуліхаў]]
'''Іван Пятровіч ПУЛІХАЎ''', партыйная мянушка '''Вася''' ([[5 верасня]] [[1879]], [[Мінск]]  — [[26 лютага]] [[1906]], Мінск)  — эсэр, член Лятучага атрада Паўночна-заходняй вобласці.
 
Нарадзіўся ў сям'і выслужанага двараніна<ref>Бацька, Пётр Мацвеевіч Пуліхаў, скончыў Курскае землемернае вучылішча і быў прызначаны межавіком (землемерам) у Мінскае губернскае ўпраўленне землеробста і дзяржаўных маёмасцяў, дзе служыў 36 гадоў. Выслужыў дваранства і чын калежскага асесара. Прафесія  — тапограф. Сталаначальнік. Узнагароджаны сярэбраным медалём у памяць Аляксандра III. У Мінску ажаніўся, набыў дом з садам. Меў трох сыноў і дачку.</ref>. Скончыў няпоўныя 7 класаў рэальнага вучылішча. З'ехаў у Пецярбург, дзе экстэрнам здаў іспыт на атэстат і паступіў у універсітэт. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, за ўдзел у студэнцкіх сходках арыштаваны і высланы да бацькі ў Мінску пад надзор паліцыі. У Мінску Пуліхаў жыў у наймаванай кватэры ў раёне цяперашняй вул. Чычэрына, зарабляў рэпетытарствам, значная частка заробку ішла на выдаткі падпольнай эсраўскай арганізацыі.
 
Выконваючы прысуд падпольнай арганізацыі эсэраў, разам з [[Аляксандра Адольфаўна Ізмайловіч|А.  А.  Ізмайловіч]], арганізаваў замах і кінуў бомбу ў мінскага губернатара П.  Г.  Курлова (14.1.1906) (гл. [[Замах на Курлова]]), але бомба не падарвалася. Пуліхаў і Ізмайловіч былі арыштаваныя і да суда знаходзіліся [[Пішчалаўскі замак|гарадской турме]]. Пуліхаву быў падрыхтаваны пабег, але не адбыўся з-за даносу Аляксандра Хахлова, таксама зняволенага.
 
16.2.1906 створаным часовым ваенным судом І. Пуліхаў і А. Ізмайловіч асуджаныя да смертнай кары праз павешанне. 20.2.1906 суд разглядаў касацыйнныя скаргі. Касацыйная скарга бацькі Пуліхава не была задаволеная, А. Ізмайловіч прысуд да смертнай кары замянілі на безтэрміновай катаргі. 26.2.1906 прысуд адносна І. Пуліхава быў выкананы, І. Пуліхаў быў павешаны на браме гарадской турмы, палітзняволеныя вывесілі ў вокнах камер чорныя сцягі. Таемна пахаваны на ўсходнім ускрайку [[Старажоўскія могілкі|Старажоўскіх могілках]].
Радок 10:
Пра места пахавання І. Пуліхава ведаў вартаўнік могілак, праз 20 гадоў ён паказаў на гэта месца колішнім паліткатаржанам, якія з'ехаліся ў Мінск. Колішнія паліткатаржане вырашылі ўшанаваць памяць Пуліхава, але грошай не было, таму яны збіралі ахвяраванні на вуліцах Мінска. На сабраныя сродкі на магіле Пуліхава быў усталяваны камень чырвонага граніту. Помнік прастаяў на Старажоўскіх могілках да пачатку іх ліквідацыі ў 1954 годзе.
 
У 1954  г. І. Пуліхава перепахавалі на [[Вайсковыя могілкі, Мінск|Вайсковых могілках]] куды перавезлі і камень, пазней была ўсталяваная агароджа і надмагільная пліта ружовага мармуру. Магіла знаходзіцца злева ад уваходу на Вайсковыя могілкі, на камяні надпіс пра тое, што ён пастаўлены паліткатаржанамі ў 1928 годзе. Імем І. Пуліхава названая вуліца ў Мінску (гл. [[вуліца Пуліхава, Мінск|вул. Пуліхава]]) ў раёне рабочай слабады Ляхаўка, дзе калісьці праходзілі канспіратыўныя эсэраўскія сходкі.
 
{{зноскі}}
Радок 16:
== Літаратура ==
* Пулихов Иван // История Беларуси: Словарь-справочник. —Мн: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3;
* Бугаенко В. Иван Пулихов  — кто он? Именем одного из первых террористов Беларуси названа улица Минска // Вечерний Минск, февр. 10, 1997.
 
{{DEFAULTSORT:Пуліхаў Іван Пятровіч}}