Аляксандр Іванавіч Лакотка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др re-categorisation per CFD using AWB (7794)
Радок 32:
Атрыманыя вынікі навуковых даследаванняў А.I. Лакоткі маюць важнае тэарэтычнае і практычнае значэнне. Яны адкрываюць новыя гарызонты для пошуку сучасных форм мастацка-стылёвай выразнасці планіроўкі і забудовы паселішчаў, для дэталёвага вывучэння рэгіянальнай і лакальнай спецыфікі беларускага дойлідства, ддя рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў Беларусі. Гэтыя вынікі адзначаны Прэміяй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999), стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). Яны з'яўляюцца навуковай асновай для стварэння абагульняючай чатырохтомнай працы "Гісторыя архітэктуры Беларусі" і пятнаццацітомнай "Гарады і вёскі Беларусі". Падрыхтоўка абедзвюх фундаментальных прац пад кіраўніцтвам члена-карэспандэнта А.I. Лакоткі завяршаецца ў 2005 годзе. А.I. Лакотка асабіста шмат робіць для практычнага прымянення вынікаў сваіх навуковых даследаванняў, паказвае прыклад у гэтай справе. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны Генеральны план Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, праект сектара "Цэнтральная Беларусь" гэтага музея, праекты многіх сядзіб, арганізаваны перавозка, размяшчэнне і рэстаўрацыя грамадскіх, культавых, жылых і гаспадарчых пабудоў. Ён з'яўляецца ініцыятарам стварэння музеяў у г. п. Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці і ў вёсцы Моталь Іванавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Вялікую ўвагу Аляксандр Іванавіч Лакотка надае падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. 3 1990 года ён выкладае ў некалькіх вышэйшых навучальных установах -- Беларускімустановах—Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры. Ім падрыхтаваны і прачытаны курсы лекцый "Этнаграфія Беларусі", "Мастацкая культура Беларусі", "Гісторыя архітэктуры Беларусі", "Беларускае народнае дойлідства", "Ахова і рэстаўрацыя архітэктурнай спадчыны". Ён кіруе падрыхтоўкай кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, з'яўляецца членам двух саветаў па абароне доктарскіх дысертацый, членам экспертнага савета Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі. За паспяховую падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі А.I. Лакотку ў 2003 годзе было прысвоена вучонае званне прафесара.
Аляксандр Іванавіч Лакотка актыўна прапагандуе вынікі навуковых даследаванняў, рэгулярна публікуе артыкулы ў газетах. Ён аўтар і вядучы серыі тэлеперадач "Беларускі мерыдыян", прымае актыўны ўдзел у серыі радыёперадач "Культура", напісаў сцэнарый фільма "Неруш", створанага кінастудыяй "Беларусьфільм".
Радок 42:
{{DEFAULTSORT:Лакотка Аляксандр}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:ПостаціАрхітэктары беларускай архітэктурыБеларусі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]