Акварэль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др Робот: хорошая статья de:Aquarell
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Акварэль''' ({{lang-fr|Aquarelle}}  — вадзяністая; {{lang-it|acquarello}})  — тэхніка жывапісу ў якой выкарыстоўваюца спецыяльныя [[акварэльныя фарбы]], якія пры распушчанні ў вадзе ствараюць празрыстую завісь тонкага пігменту і праз гэта дазвалююць стварыць эфект лёгкасці, празрыстасці і тонкасці колеравых пераходаў. Акварэль сумяшчае асаблівасці жывапісу (багацце тону, будова формы і прасторы колерам) і [[Графіка, мастацтва|графікі]] (актыўная роль [[папера|паперы]] ў будове выявы, адсутнасць спецыфічнай рэльефнасці мазка, характэрнага для жывапіснай паверхні).<ref>Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия».  — М. 1986. С. 21.  — У асобных выпадках творы, якія створаныя ў тэхніцы акварэлі наогул адносяць да [[Графіка, мастацтва|графікі]]  — не выпадкова ў прафесійным асяроддзі прынята гаварыць: «рысаваць акварэллю».</ref>
 
== У Беларусі ==
Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з 15 ст. у мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17–1817-18 ст. — для расфарбоўкі гравюр (напр., ілюстрацыі да «Брашна духоўнага», 1639, Куцеінская друкарня). З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя Ф. Смуглевічам, М. Львовым, М. Івановым. У 19 — пач. 20 ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы Л. Альпяровіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, [[Генрых Уладзіслававіч Вейсенгоф|Г. Вейсенгоф]], Я. Домель, [[К. Кастравіцкі]] (Карусь Каганец), [[М. Кулеша]], [[Н. Орда]], [[Ю. Пешка]], [[Фердынанд Рушчыц|Ф. Рушчыц]]. У 1920-1930-я акварэль актыўна выкарыстоўвалі А. Астаповіч. В. Волкаў, У. Кудрэвіч, М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, М. Сяўрук, М. Філіповіч і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, Л. Марчанкі, А. Паслядовіч, В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, I. Пратасені і іншых.<ref>Герасіменя В. ...</ref>
 
{{зноскі}}
Радок 8:
{{літ|1=
|{{крыніцы/МКЭ-ГанцКМ|Акварэль}}
|Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия».  — М. 1986.
}}