Эдвард Ян Ромер: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
| узнагароды =
| сайт =
| вікісховішча =Category:Edward Jan Römer
}}
'''Эдвард Ян Ромер''' ([[14 мая]] [[1806]] — [[15 мая]] [[1878]]) — грамадзкі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак. З шляхецкага роду [[Род Ромераў|Ромераў]]. Бацька [[Альфрэд Ізідор Ромер|Альфрэда Ізідора]] і [[Эдуард Матэй Ромер|Эдуарда Матэя Ромераў]]. Вучыўся ў [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскім універсітэце]] ([[1823]]-[[1828]]), жывапісу — у [[Ян Рустэм|Я. Рустэма]]. Падчас [[Паўстанне 1830-1831 гадоў|паўстання 1830-1831]] сябар [[Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт|Віленскага цэнтральнага паўстанцкага камітэта]]. У [[1833]] арыштаваны і асуджаны на пажыццёвую ссылку ў г. [[Волагда]], аднак праз год атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. У [[1834]] усталяваў сувязь з [[Літоўскі камітэт|Літоўскім камітэтам]] ([[Вільня]]), таксама падтрымліваў адносіны з эмігранцкім лагерам польскага «караля дэ-факта» [[Адам Юзэф Чартарыйскі|А.Ю. Чартарыйскага]]. У [[ліпень|ліпені]] [[1838]] зноў арыштаваны па справе [[Шыман Канарскі|Ш. Канарскага]], асуджаны да смяротнага пакарання, замененага новай ссылкай у Волагду (да [[1852]]). Пасля вяртання ў Вільню быў пад наглядам паліцыі. Быў сябрам [[Віленскі музей старажытнасцяў|Музея старажытнасцяў]] i [[Віленская археалагічная камісія|Віленскай археалагічнае камісіі]] (з [[1855]]), дырэктарам 2-га аддзела [[Таварыства дабрачыннасці]] (з [[1855]]), сябар шэрагу іншых таварыстваў. Падчас [[Паўстанне Кастуся Каліноўскага|паўстання 1863-1864]] пад хатнім арыштам. Пазней працаваў у Таварыстве дабрачыннасці, сябар праўлення Зямельнага банка. Аўтар эпіграм на знакамітых сучаснікаў, перакла́даў, партрэтаў сына Альфрэда Ізідора i іншых сябраў сваёй сям’і.