Сент-Люсія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: li:Saint Lucia
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
 
Уваходзіць у склад [[Арганізацыя Усходніх Карыбскіх дзяржаў|Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў]].
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Сент-Люсіі}}
Старажытнае насельніцтва Сент-Люсіі — індзейцы аравакі і карыбы, большая частка якіх знішчана еўрапейцамі. Адкрыта [[Хрыстафор Калумб|Х.Калумбам]] [[13 снежня]] [[1502]] г. у дзень Св.Люсіі. У [[1639]] г. было заснавана англійскае пасяленне, пасяленцы якога ў [[1640]] г. былі забіты. У [[1642]] г. востраў быў абвешчаны французскім уладаннем, аднак да [[1660]] г. працягваліся ваенныя сутычкі з карыбамі. У наступным Сент-Люсія неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, прыцягваючы Вялікабрытанію і Францыю сваёй зручнай бухтай [[Кастры]]. У перыяд з [[1650]] па [[1814]] гг. востраў 14 раз ([[1650]] — [[1664]], [[1667]] — [[1723]], [[1743]] — [[1748]], [[1756]] — [[1762]], [[1763]] — [[1781]], [[1783]] — [[1794]], [[1795]] — [[1796]], [[1802]] — [[1803]] — уладанне Францыі) змяняў гаспадароў, але вялікую частку часу знаходзіўся ў руках французаў. З сярэдзіны [[17 стагоддзе|XVII]] ст. пачаўся масавы ўвоз афрыканскіх рабоў для працы на цукровых плантацыях. З часам у складзе насельніцтва сталі дамінаваць афрыканцы і мулаты. Паводле [[Парыжскі мірны дагавор 1814|Парыжскага мірнага дагавора 1814 г.]] Сент-Люсія канчаткова пераўтварылася ў калонію Вялікабрытаніі. У [[1834]] г. брытанскія ўлады адмянілі рабства на востраве. З [[1838]] — [[1958]] гг. Сент-Люсія ўваходзіла ў склад брытанскай калоніі Падветраныя астравы. У [[1958]] — [[1962]] гг. член Вест-Індскай федэрацыі. У [[1951]] г. было ўведзена ўсеагульнае выбарчае права. З [[1967]] г. «асацыіраваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» з правам унутранага самакіраваня. На чале ўрада встал кіраўнік [[Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі|Аб’яднанай рабочай партыі]] [[Джон Комптан]]. Яго кабінет праводзіў палітыку ўсялякага прыцягнення замежных капіталаўкладанняў. У [[1978]] г. на канферэнцыі ў [[Лондан]]е была распрацавана Канстытуцыя Сент-Люсіі і прынята рашэнне пра прадстаўленне ёй незалежнасці. [[22 лютага]] [[1979]] г. абвешчана незалежнасць Сент-Люсіі ў складзе Садружнасці на чале з прэм’ер-міністрам Дж.Комптанам. У ліпені [[1979]] г. на датэрміновых парламенцкіх выбарах болшасць галасоў атрымала — [[Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі]]. Прэм’ер-міністрам стаў ян лідэр [[Алан Луісі]]. Унутраная барацьба ў [[Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі|ЛПСЛ]] паміж яе правым і левым крылом прывяла да вострага палітычнага крызісу. Асноўныя палітычныя прафсаюзныя арганізацыі выступілі за адстаўку ўрада А.Луісі і правядзенне датэрміновых выбараў. Аб’яднанне дзяржаўных службоўцаў і прафсаюз настаўнікаш абвясцілі забастоўку. У [[1981]] г. А.Луісі саступіў пост прэм’ер-міністра лейбарысту [[Уінстан Сенак|Уінстану Сенаку]], але яно апынулася няздольным кантраляваць становішча ў краіне. Адбыліся сур’ёзныя сутычкі, прафсаюзы і гандляры, незадаволеныя карупцыяй і барацьбой за ўладу, абвясцілі ўсеагульную забастоўку. Супраць урада выступілі і прадпрымальнікі.
 
У студзені [[1982]] г. быў сфармаваны новы пераходны ўрад на чале з [[Майкл Пілгрым|Майклам Пілгрымам]], якое ў маі правяло датэрміновыя парламенцкія выбары. На іх перамагла [[Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі|АРП]], і Дж.Комптан вярнуўся да ўлады ([[1982]] — [[1996]] гг.). Яго ўрад увёў у дзеянне праграму «цвёрдай эканомікі» і ўразала зарплату дзяржаўных службоўцаў. У знешняй палітыцы Комптан цалкам падтрымліваў палітыку [[ЗША]] ў рэгіёне. Актыўна прыцягваліся замежныя капіталаўкладанні. У другой палове 1980-х гадоў штогадовы эканамічны рост складаў звыш 8%. АРП перамагла таксама на парламенцкіх выбарах [[1987]] і [[1992]] гг. Праблемы з экспартам бананаў у Еўропу і абвастрэнне канкурэнцыі на міжнародным рынку пагоршылі эканамічнае становішча дзяржавы. У [[1998]] г. тэмпы эканамічнага росту зменшыліся да 2,9% у год, а прамысловая вытворчасць у [[1997]] г. скарацілася на 9%. Замена Комптана на пасадзе прэм’ер-міністра [[Ваган Люіс|Ваганам Люісам]] у [[1996]] г. не выратавала АРП. У [[1997]] г. партыя прайграла выбары, і да ўлады вярнулася [[Лейбарысцкая партыя Сент-Люсіі|ЛПСЛ]] на чале з [[Кенет Энтані|Кенетам Энтані]]. Яго кабінет прыступіў да ажыццяўлення праграмы прыватызацыі, а таксама ўсталяваў дыпламатычныя адносіны з [[КНР]]. На парламенцкіх выбарах [[2001]] г. лейбарысты ўтрымаліся ва ўладзе і працягнулі ранейшы палітычны курс. На парламенцкіх выбарах 2006 г. [[Аб’яднаная рабочая партыя Сент-Люсіі]] перамагла, на пасаду прэм’ер-міністра ў трэці раз уступіў Д.Комптан.
 
{{Каралеўствы Садружнасці}}