Мажэйкава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 69:
== Гісторыя ==
 
Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі [[Вялікія князі літоўскія|вялікага князя ВКЛлітоўскага]] [[Жыгімонт І Стары|Жыгімонта І Старога]] аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)<ref name="pawet">[http://pawet.net/library/history/city_district/towns/mazhejkawa/%D0%92%D1%8F%D0%BBi%D0%BA%D0%B0%D0%B5_i_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B5_%D0%9C%D0%B0%D0%B6%D1%8D%D0%B9%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0.html Малое Мажэйкава на pawet.net]</ref>
 
Да [[1868]] года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму [[род Ромераў|роду Ромераў]]. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандру Брахоцкаму гербу [[Праўдзіц]] і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы у быў народжаны тутака ў [[1895]] годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.<ref name="Lidzka"> Aftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22.</ref> У [[1931]] годзе становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны і матэрыяльна дапамагаў [[Віленскае таварыства сяброў навукі|Віленскаму таварыству сяброў навукі]].<ref name="pawet"/>
 
== Сядзіба Ромераў ==
 
Cядзіба Малое Мажэйкава знаходзіцца на усходняй ускраіне вёскі, створана у [[XIX ст.]]<ref>Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць.- Мн., 1986.-С.242.</ref> На прыканцы [[XII]] — пачатку [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] [[Ромеры]] пабудавалі вялікі мураваны двор. Аляксандр Брахоцкі прадоўжыў будаўніцтва і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў [[1908]] — 1910 гадах. Панскі дом замест гонту быў пакрыты бляхай, зроблена ўнутраная перабудова. У левай палове дому змяшчаўся вялікі холл, сцены былі ўпрыгожаны аленімі рогамі і ваўчынымі галовамі. У правай палове - чатыры пакоі, найвялікшым з якіх была сталовая.<ref name="Lidzka"/>
 
Зараз у сядзібе знаходзіцца [[мажэйкаўскі сельсавет|сельсавет]].
 
{{зноскі}}