Дэмакрыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
++
Радок 18:
|школа = [[Атамізм|Атамісты]]
}}
'''Дэмакрыт Абдэрскі''' (Δημόκριτος; Абдэры, каля 460 да н. э. - каля 370 да н. э.) — старажытнагрэчаскі [[філосаф]], вучань [[Леўкіп]]а, адзін з заснавальнікаў [[атамізм|атамістыкі]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Па некаторых звестках пражыў больш за сто гадоў. Напісаў каля 70 твораў па філасофіі, фізіцы, матэматыцы, медыцыне, тэорыі музыкі і інш. Да нас дайшло каля 300 фрагментаў, пераважна з этычных твораў.
 
== Светапогляд ==
Адным з галоўных вытокаў філасофскага вучэння Дэмакрыта служаць погляды [[Леўкіп]]а. У сваёй тэорыі пазнання Дэмакрыт абгрунтоўваў думку пра існаванне дзвюх груп ведаў: заснаваных на пачуццях і на працы розуму; калі пачуцці ў стане прынесці няпоўныя, недакладныя і непраяснёныя («цёмныя») звесткі аб навакольнай рэчаіснасці, то чалавечае мысленне забяспечвае веды аб сапраўднай, г.зн. атамнай прыродзе рэчаў, таму што ўспрыманне і разуменне сутнасці атамаў даступны выключна роз-му. Паводле некаторых звестак, Дэмакрыт пашырыў атамістычную тэорыю на тлумачэнне такіх філасофскіх катэгорый, як час і прастора. Прытрымліваўся высновы аб неабходнай і заканамернай сувязі паміж усімі прадметамі і з'явамі прыроды і грамадства, лічыў, што галоўная мэта пазнання — знаходжанне прычын прыродных і гістарычных працэсаў. Значнае месца ў яго творчасці займаюць распрацоўка і паглыбленне тэорыі Леўкіпа аб касмічных віхрах, дзе побач з поглядамі пра атамную будову касмічных цел выказаны цікавыя здагадкі аб дыферэнцыяцыі касмічных светаў, у прыватнасці адносна існавання жыцця. Дэмакрыт правёў параўнанне паміж чалавечым арганізмам (мікракосмасам) і космасам. Свае сацыяльна-палітычныя погляды ён канцэнтраваў на праблемах дэмакратыі; ідэальнай формай дзяржаўнасці лічыў старажытнагрэчаскую дзяржаву — поліс. У этыцы развіў вучэнне аб атараксіі.
 
== Літаратура ==
* Боўш В. Дэмакрыт // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
 
== Спасылкі ==
{{commonscat-inline|Democritus|Фота}}
 
{{Дасакратыкі}}