Аб’яднаная грамадзянская партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up, replaced: Расе → Расі using AWB (7893)
clean up, replaced: Эўра → Еўра, эўра → еўра using AWB (7893)
Радок 24:
АГП з'яўляецца апазыцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іньшымі апазыцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў. Усі асноўныя мэрапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазыцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Экспэрты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафэсійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасць экспэртаў лічыць, што пасля змены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць «эканамічны блок» урада. Гэта звязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне й за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформаў і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі й распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.
 
АГП — партыя ліберальна-кансэрватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансэрватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм'ер-міністар Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы й Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзэнік), Саюзам правых сілаў (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансэрватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, ЭўрапейскімЕўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі эўрапейскіхеўрапейскіх краінаў) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.
 
АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Фэдэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб'яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала й дамаглася прыняцця ў парляменце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці й стварэнне роўных умоваў для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Прадпрымальнікі таксама ведаюць, што, падтрымаўшы АГП, яны не сутыкнуцца з неабходнасцю ізноўку марнаваць час, сілы й сродкі на тое, каб пераадолець наступствы непісьменных антырынкавых рашэнняў улады, як гэта можа адбыцца ў выпадку падтрымкі іньшых палітычных сілаў.