Адкрыць галоўнае меню

Змены

11 байтаў выдалена ,  7 гадоў таму
др
clean up, replaced: зь → з (5) using AWB (7893)
 
== Склад і знешняе аблічча ==
 
=== Паверхня, узрост, склад, рэльеф ===
Паверхня Іо значна адрозніваецца ад паверхні іншых спадарожнікаў сонечнай сістэмы. Адсутнасць ударных [[метэарыт]]ных кратараў паказвае на тое, што паверхня з'яўляецца вельмі маладой — не больш за 1 млн. гадоў. Іо складаецца галоўным чынам са скалістых парод з вельмі малой колькасцю жалеза. Склад прадуктаў вывяржэння — [[сера]] і розныя сульфіды. Тэмпература на паверхні вагаецца ад −183 °C да −143 °C. Каля 2% паверхні займаюць актыўныя гарачыя плямы. Іх больш 10. Тэмпература ў іх 300°К, 400°К і 600°К, памеры плям ад 75 да 250 км.
Рэльеф Іа галоўным чынам раўнінны. Акрамя гор, у цэнтры комплексу Пеле маюцца яшчэ некалькі буйных масіваў. Гара Хемус каля паўднёвага канцавосся вышынёй да 10 км займае плошчу 150 х 80 км. Аднак існуе велізарная разнастайнасць ландшафту. Наменклатура Іо складаецца з 9 розных катэгорый рэльефу. Існуюць катэны (Catena, Сatenae) — ланцужкі ці лініі кратараў, дзейсныя [[вулкан]]ы (Eruptive Center), струмяні актыўнай [[лава|лавы]] (Fluctus), столавыя горы з абрывістымі краямі (Mensa) і парэзаныя горы (Mons, Montes) некалькі кіламетраў вышыні. Акрамя таго, часта сустракаюцца патэры (Patera, Paterae) — кратэры няправільнай формы, роўныя ўзвышшы ў выглядзе плато (Planum, Plana), розныя вобласці (Regio, Regiones), якія адрозьніваюццаадрозніваюцца ад суседніх па яркасьці ці колеру, і асобныя купалы ці ўзгоркі (Tholus, Tholi). Не існуе ляндшафтаў, якія падобны ударным кратарам, бо вулканізм пакрывае паверхню новымі ўтварэннямі значна хутчэй, чым струмяні [[камета|камет]] і [[астэроід]]аў могуць стварыць вялікія ўдарныя кратары.
 
=== Фізічныя і хімічныя характарыстыкі ===
[[File:Io Earth Moon Comparison.png|thumb|left|200x|Іо ў параўнанні з Зямлёй і Месяцам]]
Іо — даволі масіўнае нябеснае цела (на 20% больш масы [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]]), а сярэдняя шчыльнасць складае 3,53 г/см³. Дыяметр Іа 3630 км ([[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяца]] — 3476 км). Разлікі паказваюць, што паскарэнне свабоднага падзення на яго паверхні досыць вялікае, 1,81 м/с². Цяжкі сярністы газ, а таксама пары серы, выкінутыя з вулканічнай [[кальдэра|кальдэры]], з-за нізкай тэмпературы хутка кандэнсуюцца і ў такім выглядзе, як [[шаць]] і [[снег]], выпадаюць на паверхню Іо. Гэты працэс апярэджвае разбурэнне малекулы газу ўльтрафіялетавым выпраменваннем Сонца (фотадысацыяцыю). У той жа час паскарэнне свабоднага падзення недастаткова, каб утрымаць такую атмасферу, як у [[Марс]]а, хоць нейкія сляды атмасферы Іо мае. Выкід газу на вышыню некалькі сотняў кіламетраў патрабуе хуткасцяў заканчэння газу з жарала прыкладна 1 км/хв. Высокай хуткасці заканчэння спрыяе нікчэмная шчыльнасць атмасферы Іо: ад 10 да 100 мільёнаў разоў менш, чым у паверхні Зямлі. Па зямных паняццях — гэта найглыбейшы вакуум. Але канцэнтрацыя малекул не такая ужо малая, каля 10<sup>11</sup> см<sup>-3−3</sup>. Ва ўсіх астатніх спадарожнікаў [[Планета Юпітэр|Юпітэра]], [[Планета Сатурн|Сатурна]] і [[Планета Уран|Урана]], як і ў планеты [[Планета Меркурый|Меркурый]], шчыльнасць атмасферы яшчэ ў мільярды разоў ніжэй. Папросту кажучы, атмасферы ў іх няма. Выключэнне — спадарожнік [[Планета Сатурн|Сатурна]] [[Тытан, спадарожнік|Тытан]].
 
=== Арбіта, тэорыя руху ===
Адзін зварот вакол планеты Іо здзяйсняе за 1,8 сутак (42,5 гадзіны). Іо рухаецца на рэзананснай арбіце, г.зн. здзяйсьняе два звароты за час звароту іншага галілеева спадарожніка — [[Еўропа, спадарожнік Юпітэра|Еўропы]], які ў сваю чаргу таксама здзяйсняе два звароты за час звароту [[Ганімед, спадарожнік Юпітэра|Ганімеда]]. Такім чынам, перыяды звароту спадарожнікаў Іо і Еўропы знаходзяцца ў рэзанансе 1 : 2, Іо і Ганімеда — у рэзанансе 1 : 4, г.зн. у сістэме галілеевых спадарожнікаў існуе патройны рэзананс 1 : 2 : 4.
Да цяперашняга часу распрацаваны тры дакладныя тэорыі руху галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Гэта тэорыя Ліске, і дзьведзве тэорыі В. Ленея (V.Lainey). У аддзеле нябеснай механікі ДАІШ<ref>http://lnfm1.sai.msu.ru/neb/nss/nssnsdcmr.htm Дзяржаўны астранамічны інстытут ім. Штэрнберга</ref> перакладзены на мову Сі і адаптаваны для ўжывання ўсе тры праграмы. Вылічэнне эфемерыд для назіранняў спадарожніка на любы момант можна правесці на сайце аддзела нябеснай мэханікі ДАІШ.
 
=== Вулканічная дзейнасць, радыёўсплёскі ===
[[File:PIA00703.jpg|thumb|right|300x|Вулканічны ўсплёск на Іо]]
Арбіта Іо разьмешчанаразмешчана ўсярэдзіне інтэнсіўнага радыяцыйнага пояса электронаў і іонаў, злоўленых у магнітнае поле Юпітэра. Бо магнітасфера круціцца разам з Юпітэрам, яна змятае з Іо і выносіць вонкі каля 1000 кг матэрыялу ў хвіліну. Матэрыял утварае тор, воблака іонаў, якое свеціць ва ўльтрафіялеце. Цяжкія іоны тора мігруюць вонкі, і іх ціск нібы надзімае магнітасферу Юпітэра, робячы яе ўдвая больш чаканага памеру. Некаторыя з больш энергетычных іонаў серы і кіслароду трапляюць уздоўж магнітнага поля ў атмасферу планеты, выклікаючы свячэнне ў канцавоссяў (так званая «аўрора»). Іо ўзаемадзейнічае з магнітасферай і самім торам і з'яўляецца як бы часткай паскаральніка, утвараючы натуральны магутны электрычны генератар, ствараючы 400 000 вольт уздоўж яе дыяметру і генерыруючы электрычны ток 5 млн. ампер, які цячэ ўздоўж магнітнага поля да іонасферы планеты.
 
Механізм вывяржэння на Іо не злучаны з радыеактыўным распадам элементаў, якія маглі б разагрэць кару — Іо для гэтага недастаткова вялікая. Чыннікам вулканізму, верагодна, з'яўляецца награванне спадарожніка прыліўным уздзеяннем іншых галілеевых спадарожнікаў. Энергія для разагравання чэрпаецца з прыліўных узаемадзеянняў іншага галілеева спадарожніка — Еўропы, самога Юпітэра і, у невялікай ступені, трэцяга спадарожніка — Ганімеда. Прыліўныя сілы ствараюць гарбы на паверхні, выгінаюць літасферу Іо і разаграюць яе нетры. Дзякуючы прыліўным уздзеянням у нетрах Іо вылучаецца велізарная энергія — 60-80 трыльёнаў ват. Відаць, яна размяркоўваецца нераўнамерна, больш яе вылучаецца ў павярхоўных пластах.
== Новыя факты з касмічных апаратаў ==
 
Гэты здымак зроблены арбітальным апаратам Galileo у перыяд зьз ліпеня па верасень [[1996]] года. Вобласць мае шырыню ў 11 420 км, з шыратой ліній каардынатнай сеткі ў 30 градусаў. Змёрзлы двухвокіс серы здаецца белай і шэрай, у той час як жоўтыя і карычневыя колеры, верагодна, адпавядаюць іншым аблогам серы. Яркія чырвоныя паверхні з'яўляюцца абласцямі нядаўняга вулканічнага вывяржэння, рэчывы тут маюць высокую тэмпературу. Вулканы літаральна затапілі паверхню Іо лавай з серы. Але калі ўтвараецца двухвокіс серы, значыць тут на Іо маецца кісларод. Напэўна там ёсць і серавадарод і іншыя больш складаныя злучэнні і комплексы на базе серы.
Вояджэр 1 назіраў 9 дзейсных вулканаў, іншыя вывяржэнні адбыліся паміж пралётамі Вояджэраў 1 і 2. Вышыня гэтых выкідаў над паверхняй больш 300 кіламетраў, хуткасць вывяржэння 1 км/сек.
 
Вулканічная актыўнасць Іо абумоўлена гравітацыйным уплывам на яе іншых целаў сістэмы Юпітэра. Першым чынам сама гіганцкая планета сваім магутным прыцягненнем стварыла два прыліўныя гарбы на паверхні спадарожніка, якія затармазілі кручэнне Іо, так што яна заўсёды звернутая да Юпітэра адным бокам - як Месяц да Зямлі. Паколькі арбіта Іо не дакладны круг, гарбы злёгку перасоўваюцца па яе паверхні, што прыводзіць да разагравання нетраў. У яшчэ большай ступені гэты эфект выклікаецца прыліўным уздзеяннем іншых масіўных спадарожнікаў Юпітэра, у першую чаргу найбліжэйшай да Іо Еўропы. Ваганні прыліўных гарбоў так разагрэлі нетры Іо, што цяпер яна з'яўляецца самым па-вулканічнаму актыўным целам [[Сонечная сістэма|Сонечнай сістэмы]].
 
У адрозьненнеадрозненне ад зямных вулканаў, у якіх магутныя вывяржэнні эпізадычныя, вулканы на Іо «працуюць» практычна не перастаючы, хоць актыўнасць іх можа мяняцца. Вулканы і гейзеры выкідваюць частку рэчыва нават у космас. Ударныя кратары на Іо адсутнічаюць з-за інтэнсіўнай вулканічнай перапрацоўкі паверхні. На ёй ёсць каменныя масівы вышынёй да 9 км.
 
== Глядзіце таксама ==
* БЭ ў 18 тамах. Т.15, Мн., 2002, С.93: ''Спадарожнікі планет''
* БЭ ў 18 тамах. Т.7, Мн., 1998, С.296: ''Іо''
 
 
{{Сонечная сістэма}}
{{Юпітэр}}
 
[[Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра]]
 
[[Катэгорыя:Спадарожнікі Юпітэра]]
{{Link FA|en}}
{{Link FA|cs}}
{{Link FA|de}}
{{Link FA|vi}}
 
[[als:Io (Mond)]]
[[ar:إيو (قمر)]]
162 347

правак