Аляксандр I (кароль Грэцыі): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксандр I''' (грэч. Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны - 25 кастрычніка [[1...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:50, 27 снежня 2011

Аляксандр I (грэч. Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны - 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.

Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына - Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм'ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.

У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896-1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921-1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.

Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.

2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.