Дама з гарнастаем: Розніца паміж версіямі

карціна Леанарда да Вінчы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Дама з гарнастаем»''' (італ. Dama con l'ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю [[Леанард...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:28, 28 снежня 2011

«Дама з гарнастаем» (італ. Dama con l'ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю Леанарда да Вінчы. На думку многіх даследчыкаў, гэта партрэт Чычыліі Галерані - палюбоўніцы Ладавіка Сфорца па мянушцы Іль Мора, герцага міланскага, што знаходзіць пацверджанне ў складанай сімволіцы карціны.

Разам з «Монай Лізай», «Партрэт Джынеўры дэ Бенчы» і «Цудоўнай Фераньерай» палатно належыць да ліку чатырох жаночых партрэтаў пэндзля Леанарда.

Верагодная мадэль партрэта

Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага Чычылія Галерані. Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда - «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага - Лукрэцыю Крывелі.

Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як малюнка Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «ад гэтага славутага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чычыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў Мілане. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць "Святая Цэцылія", якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чычыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чычыліі, які знаходзіцца ў сям'і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы».

Зноскі