Адкрыць галоўнае меню

Змены

Аб’ём не змяніўся ,  7 гадоў таму
др
→‎Сябры й знаёмыя: clean up, replaced: Ў → У (3) using AWB (7893)
* '''Валэ́ндак''' (''Råddjuret'') — бацька Сніфа, муж звераняткі Сос, сябра юнацтва Мумітаты. Мае цікавую [[біяграфія|біяграфію]]: ягоныя бацькі загінулі падчас генеральнага прыбірання. Выхоўваўся сваім дзядзькам Фрэдрыксанам. Жыў ў скрынцы з-пад кавы спачатку адзін, а потым нейкі час дзяліў яе з малым Кліпдасам. Паталагічна няўважлівы, плаксівы, але заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, як маральна так і фізічна. [[Калекцыя]]нуе ґузікі.
 
* '''Зверанятка Сос''' (''Sås-Djuret'') — пра яе амаль няма звестак. Вядома, што яна была вельмі прывабная асоба і таксама як яе муж Валэндак збірала ґузікі, на гэтай глебе яны й пазнаёміліся. Потым агульная зацікаўленасць амаль адразу перайшла ў каханне. Ад моманту знаёмства на Садовым свяце ЎсеўладараУсеўладара, да іх вяселля прайшло не больш за некалькі дзён.
 
* '''Снусмумрык''' (''Snusmumriken'') — яшчэ адзін з найлепшых сяброў Мумітроля. Самотнік, шукальнік прыгодаў. Любіць жыць у намёце, паліць люльку й граць на губным гармоніку ды флейце. З нянавісцю ставіцца да забараняльных шыльдаў. Асабістымі ворагамі лічыць Ахоўніка парку й Паліцыянтаў. У сваяцтве з мюмламі. Сын Юксарэ й Мюмлы-маці. Калі злуецца, звычайна кажа: «Хуп-хэф». Носіць толькі тую вопратку, якая выглядае «дастаткова» старой і ўвогуле абыякава ставіцца да рэчаў. Кожную восень адыходзіць з Мумідолу й вяртаецца толькі ў красавіку.
* '''Туў-Цікі''' (''Too-Ticki'') — таямнічая асоба, якая існуе ва ўласным свеце й не надта жадае пушчаць туды чужынцаў. Жыве ў купальні мумітроляў у кампаніі нябачных мышак і разнастайных таямнічых істотаў. Кожны раз перад надыходам вясны робіць Вялікае Вогнішча. Носіць шапачку, унутраны бок якой блакітны, а вонкавы — чырвоны. Зімой дэманструе чырвоны бок, а вясной — блакітны. Сустракае вясну, граючы на катрынцы.
 
* '''Фрэдрыксан''' (''Fredrikson'') — фантазёр і вынаходнік. Стваральнік лётна-падводнага рачнога параходу, названага ў гонар нізкі вершаў яго сканалага брата (бацькі Валэндака) «Марскі аркестар» (хаця яго ўласны пляменнічак перайначыў назву на «Марзкі аркесдар»). Пачынаў як вольны мастак, але ў далейшым па прапанове ЎсеўладараУсеўладара стаў ягоным асабістым інжынерам. Тым не менш не страціў былога імпэту да авантураў. Уласны заплечнік зрабіў жытлом для Прывіда.
 
* '''Прывід''' (''Spöket'') — нягледзячы на тое, што з'яўляецца нячысцікам, добрая й сяброўская асоба. Поўнае імя — Прывід з Выспы Жахаў па мянушцы Страшыдла. Пачынаў як пужацель жыхароў Выспы ЎсеўладараУсеўладара, але з цягам часу да яго ўсе прызвычаліся, таму вымушана прыбіўся да маладога Мумітаты й яго «Каралеўскае Вольнай калёніі» й хутка пасля згоды з некаторымі правіламі стаў паўнапраўным каланістам. Спачатку жыў разам з Мумітатам, але пасля змены яго сямейнага становішча перабраўся ў заплечнік да Фрэдрыксана.
 
* '''Кліпда́с''' (''Klippdassеn'') — яшчэ дзіця. Як і ўсе кліпдасы, жыве на рачным дне, дзе вялікімі ікламі робіць каналы, каб здабыць сабе ежу. Па сваёй няўважлівасці трапіў на борт «Марскога аркестру», дзе жыў разам з Валэндакам, пакуль не быў адпраўлены дадому. Праз малы ўзрост і таму, што яго іклы яшчэ растуць, заўжды штосці грызе й увесь свет падзяляе на рэчы, якія можна грызці і якія ўжо згрызеныя. Любіць выхавальныя гульні Цёткі Хемуліхі.
162 376

правак