Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: а]] у → а]] ў, а у → а ў, я у → я ў, ярдан → ардан using AWB (7893)
Радок 6:
 
== Навука ==
 
=== 1920-я гг. ===
Афармленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі пачалося ў 1920-я гады, адначасна з арганізацыяй першых навучальна-навуковых і навуковых цэнтраў у Беларусі — [[БДУ]] і [[Інбелкульт]]а. Адным з заснавальнікаў дысцыпліны лічыцца акадэмік [[У. І. Пічэта]] з яго манаграфіяй «''Введение в русскую историю (источники и историография)''» (1922, разгляд пытання гістарыяграфічнага вывучэння Беларусі ў 19—пач.20 ст., аналіз стану крыніцавай базы айчыннай гісторыі, параўнанне канцэптуальных падыходаў расійскіх і польскіх даследчыкаў да гісторыі Беларусі), артыкуламі ў зборніку «''400-лецце беларускага друку, 1525—1925''» (1924, гістарыяграфічны агляд публікацыяў, прысвечаных дзейнасці Скарыны), «''Новые работы по истории Белоруссии''» (1921, гістарыяграфічны аналіз працаў польскіх гісторыкаў [[С. Кутшэба|С. Кутшэбы]], [[Л. Калянкоўскі|Л. Калянкоўскага]] і інш.), «''Формы нацыянальнага і апазіцыйнага руху на Беларусі''» (1924, характарыстыка айчыннай гістарыяграфіі ў кантэксце развіцця нацыянальна-рэвалюцыйнага руху), «''Распрацоўка гісторыі літоўска-беларускага права ХV — XVI стст. у гістарыяграфіі''» (1926, гістарыяграфія літоўска-беларускага права 15—16 ст.). Яго вучнямі былі [[Канстантын Керныжцкі|К.Кернажыцкі]], [[Андрэй Бурдзейка|А. Бурдзейка]], [[Т. Забэла]], [[Дзяніс Дудкоў|Дз. Дудкоў]], А. Таўсталес.
Радок 22 ⟶ 21:
Далейшы агляд развіцця беларускай савецкай гістарыяграфіі быў прадстаўлены [[А. П. П'янкоў|А. П. П'янковым]] у зборніку «''Наука в БССР за 30 лет''» (1949), а ў артыкуле «''Основные этапы в развитии белорусской историографии''» П'янкоў упершыню ў беларускай гістарычнай навуцы ўзняў праблему перыядызацыі беларускай савецкай гістарыяграфіі.
 
У 1950-я—1970-я гады выходзілі пераважна гістарыяграфічныя агляды, якія мелі схематычны, сціслы характар — калектыўны артыкул [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]], [[І. С. Краўчанка|І. С. Краўчанкі]] і [[З. Ю. Капыскі|З. Ю. Капыскага]] уў зборніку «''Навука ў Беларускай ССР за 40 год''» (1958), асобны раздзел у брашуры [[А. П. Ігнаценка|А. П. Ігнаценкі]] «''Введение в историю БССР''» (1965; адно з першых, у пасляваенны час, звяртанняў да дасавецкага перыяду ў вывучэнні гісторыі Беларусі), калектыўны артыкул З. Ю. Капыскага, [[Я. М. Карпачоў|Я. М. Карпачова]], І. С. Краўчанкі, [[І. Я. Марчанка|І. Я. Марчанкі]], [[А. Р. Мітрафанаў|А. Р. Мітрафанава]] ў зборніку «''Навука БССР за 50 год''» (1968), два юбілейныя гістарыяграфічныя зборнікі, у 1970 — «''Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919—1969 гг.)''» (пад рэдакцыяй І. С. Краўчанкі і З. Ю. Капыскага), у 1979 — «''Достижения исторической науки в БССР за 60 лет''» (1979, новы аўтарскі калектыў: [[З. Ю. Капыскі]], [[П. Ц. Петрыкаў]], [[Л. Д. Побаль]], [[М. В. Біч]], [[П. А. Селіванаў]], [[В. А. Палуян]], [[Э. Ф. Языковіч]], [[А. П. Купрэева]] і інш.).
 
=== 1970-я і 1980-я гг. ===
Радок 56 ⟶ 55:
* з 1986 (ХХVI з'езд КПСС): адмаўленне ад догмаў і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцыяў у гістарычнай навуцы.
 
Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалося фармаванне нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і нанова паўстала праблема універсальнайўніверсальнай перыядызацыі гісторыі гістарычнай навукі.
 
Такая перыядызацыя ''не была'' прапанаваная ў цэлым выглядзе аўтарамі артыкула «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» у 3-м томе Энцыклапедыі гісторыі Беларусі (1996; [[Г. В. Штыхаў]], [[Д. У. Караў]], [[З. Ю. Капыскі]], [[М. В. Біч]], [[М. П. Касцюк]], [[Г. Г. Сяргеева]]). Аўтары вылучылі летапісны перыяд, 16 ст. — пач. 20 ст. і савецкі перыяд.
Радок 66 ⟶ 65:
 
== Гістарычныя звесткі ==
 
=== Храналогія ===
{{вызнч|1=Да 12 ст.}}: накапленне гістарычных звестак аб Беларусі.
Радок 72 ⟶ 70:
Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў ([[неўры]], [[андрафагі]], [[бастарны]]) сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх: [[Герадот]], [[Пампоній Мела]], [[Гай Пліній Секунд]], [[Страбон]], [[Марцін Капела]]. {{таксама|*}}: [[Элінская каланізацыя]].
 
У першыя стагоддзі новай эры, гісторыкі ([[Публій Карнелій Тацыт]], [[ІярданІардан]], [[Пракопій Кесарыйскі]]) пачынаюць апісваць старажытных славян ([[венеты]], [[склавены]], [[анты]]). З [[6 ст.]] славян рэгулярна апісваюць візантыйскія аўтары: [[Псеўда-Маўрыкій]] («Стратэгікон»), [[Феафілакт Сімаката]] («Гісторыя»), дзяк [[Ігнацій]] («Жыціе Георгія Амастрыдскага»), [[Канстанцін VII, імператар візантыйскі|Канстанцін Багранародны]] («Біяграфія Васіля І Македаняніна»).
 
Пэўны аб'ём звестак аб усходніх славянах у часы перад 11 ст. існуе ў [[Арабскі халіфат|арабскіх]] крыніцах, якія атрымлівалі інфармацыю пра славянскі свет дваяка, праз Візантыю і праз Сярэднюю Азію і Хазарыю. Інтэрпрэтаваныя арабскімі крыніцамі звесткі з Візантыі маюць меншую надзейнасць, таму што адносяцца да славянскага свету ў цэлым. Больш верагоднымі з'яўляюцца звесткі, атрыманыя праз Хазарскі каганат, бо яны непасрэдна тычыліся усходніхўсходніх славян. Відаць, творы арабскіх аўтараў ([[Аль-Балхі]], [[Аль-Істахры]], [[Ібн-Хаўкаль]], персідскі ананім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду») карысталіся нейкай адной арыгінальнай крыніцай 8—9 ст., якая не захавалася, і апісалі тры палітычна-гандлёвыя цэнтры [[русы|русаў]] ([[Куябія]], [[Славія]], [[Артанія]]).
 
{{вызнч|1=12 — 1-я пал. 16 ст.}}: накапленне гістарычных звестак аб Беларусі ў летапісах, хроніках і іншых сярэднявечных творах.