Розніца паміж версіямі "Гісторыя Польшчы"

Аб’ём не змяніўся ,  8 гадоў таму
др
clean up using AWB (7893)
др (Робот: хорошая статья zh:波兰历史)
др (clean up using AWB (7893))
Справу бацькі працягнуў яго сын – польскі кароль [[Казімір III Вялікі]] (1333–1370). Выкарыстаючы пераважна дыпламатычныя метады, ён вярнуў Польшчы Куявію і Добжынскую землі (1343), Мазовію (1351–1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады. У 1349 Казімір уварваўся ў Галіччыну, захапіў Львоў і Галіч. У 1660-я пад яго ўлада перайшлі Уладзімір-Валынскі і Камянец-Падольскі. У Львове ён пасяліў калонію армян, якія займаліся пасрэдніцкім гандлем паміж Усходам і Захадам: праз іх у Еўропу траплялі перац, прыправы, ядваб, персідскія дываны.
 
У перыяд кіравання Казіміра III адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства. Былі выдадзены Пётркаўскі (для Вялікай Польшчы) і Вісліцкі (для Малой Польшчы) статуты, пазней аб'яднаныя ў Збор статутаў Казіміра Вялікага. Праведзеныя адміністрацыйная і грашовая рэформы. У 1364 па ўзоры Балонскага універсітэтаўніверсітэта была заснаваная Кракаўская акадэмія, дзе асноўная ўвага надавалася падрыхтоўцы юрыстаў. Пры Казіміру ў Польшчы вялося шырокае будаўніцтва. Па словах летапісца, Уладзіслаў Лакеток пакінуў Польшчу драўляную, а Казімір – каменную.
 
== Дынастыя Ягелонаў ==
З 1520-х развіваецца рух экзэкуцыяністаў (прыхільнікаў экзэкуцыі законаў і экзэкуцыі маёмасцяў). Экзэкуцыяністы выступалі за вяртанне каралеўскіх маёмасцяў, раздадзеных магнатам Ягелонамі, і пашырэнне правоў шляхты, у тым ліку — за ўвядзенне права на выбары караля. У 1538 Жыгімонт Стары паабяцаў шляхце, што пасля смерці яго сына каралі будуць выбірацца і што ён не будзе надалей прымаць ніякіх рашэнняў без згоды сейма. Сейм 1562—1563 пастанавіў правесці экзэкуцыю маёмасцяў: усё падораная пасля 1504 каралеўская маёмасць павінна было вярнуцца ў казну. Апошняе рашэнне не атрымалася да канца правесці ў жыццё: яно было сабатавана магнатамі.
 
16 — 1-ая пал. 17 ст. былі таксама стагоддзямі развіцця польскай культуры, навукі і мастацтва. Цэнтрам засяроджвання польскай духоўнай эліты стаў Кракаўскі універсітэтўніверсітэт, у пачатку 15 ст. пераўтвораны па ўзоры Парыжскага і Пражскага, які меў у 16 ст. агульнаеўрапейскае значэнне. Сярод выпускнікоў універсітэта былі знакаміты польскі астраном [[Мікалай Капернік]], аўтар трактата «Аб звароце нябесных сфер» (1543) і паэт [[Ян Каханоўскі, паэт|Ян Каханоўскі]], якога звалі «сармацкім Арфеям з Чарналесся».
 
== Рэч Паспалітая ==
Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаванне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швецыяй (1600–1629). Сітуацыя ўскладнілася ўнутранымі неурадзіцамі – грамадзянскай вайной 1605–1609, вядомай як Рокаш сандамірскі або Рокаш Зебжыдоўскага (па імі кракаўскага ваяводы, главы апазіцыі каралю), падчас якой шляхта абараняла свае прывілеі. Практычна ў той жа час (1603–1606) шэраг польскіх магнатаў (першым чынам Мнішкі) распачалі спробу арганізацыі ўзброенага ўмяшання ва ўнутраныя справы Расіі, падтрымаўшы авантуру Ілжэдзмітрыя I.
 
У 1609 пачалася вайна з Расіяй, якая першапачаткова ўдала складвалася для палякаў. У 1610 руска-шведскае войска было пабіта пад Клушыным, Васіль Шуйский быў скінуты са стальца, на які баярамі быў запрошаны польскі каралевіч Уладзіслаў. У 1612 рускае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім выгнала гарнізон Уладзіслава з Масквы, але вайна працягвалася. Скончылася яна на мяжы 1618–1619 падпісаннем Дэвулінскага перамір'я: Рэч Паспалітая ўтрымала за сабою вернутыя падчас кампаніі Смаленск, Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў. У 1634, ужо пасля смерці Жыгімонта, Палянаўскім мірам былі пацверджаныя гэтыя умовыўмовы, аднак Уладзіслаў адмовіўся ад расійскі царскага стальца. У той жа час вынікі вайны са Швецыяй былі для Рэчы Паспалітай несуцяшальнымі. У 1629 у Альтмарке было заключана перамір'е, па якім да Швецыі пераходзілі Лівонія і Эльблонг, а таксама парты Усходняй Прусіі.
 
Гады кіравання новага караля – Уладзіслава IV Вазы (1632–1648), абранага даволі хутка і без вялікіх спрэчак, былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расіяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір'е са Швецыяй (1635), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэнне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.
Галоўнакамандуючым польскім войскам быў прызначаны вялікі князь Канстанцін, намеснікам – генерал Зайончэк. Імператарскім камісарам пры Адміністрацыйнай радзе стаў сенатар Н. Н. Навасільцаў.
 
Палітычныя парадкі ў Царстве Польскім былі больш ліберальнымі, чым у астатняй частцы Расійскай імперыі, аднак канстытуцыйныя правы і свабоды неўзабаве сталі істотна абмяжоўвацца царскай адміністрацыяй. У 1819 была ўведзеная цэнзура, у 1821 быў змушаны сыйсці ў адстаўку міністр асветы Ст. К. Патоцкі, пры якім быў адкрытыы Варшаўскі універсітэтўніверсітэт і істотна павялічылася колькасць школ. У 1825, падчас падрыхтоўкі сейма, быў прыняты "дадатковы артыкул", які адмяняў галоснасць сеймавых паседжанняў.
 
Мікалай I, уступіўшы на сталец, Маніфестам ад 24 і 26 снежня абавязаўся захоўваць канстытуцыйныя ўстановы Царства Польскага. Каранаванне яго ў якасці польскага караля ажыццявілася ў 1829.
=== Паўстанне 1830—1831 ===
 
Рэвалюцыя пачалася з узброенага паўстання ў Варшаве ў лістападзе 1830 і паступова ахапіла не толькі польскія землі, але таксама уў і часткі Беларусі, Літвы і Украіны. Асноўнай сілай паўстаўшых былі рэгулярныя фармаванні польскага войска, падтрыманыя працоўнымі і рамеснікамі Варшавы. Актыўны ўдзел у паўстанні прыняў вядомы польскі гісторык, прафесар Віленскага універсітэтаўніверсітэта [[І. Лялевель]]. 5 снежня была абвешчаная дыктатура генерала Хлапіцкага, які, аднак, устаў на шлях перамоваў з царскім урадам. Цар, у сваю чаргу, адмовіўся размаўляць з «бунтаўнікамі» і запатрабаваў безумоўнай капітуляцыі. У адказ на гэта сейм, які сабраўся 25 студзеня 1831, прыняў акт аб дэтранізацыі Мікалая I і ўтварыў Нацыянальны ўрад. Менавіта ў гэтыя дні нарадзіўся дэвіз «[[За нашу і вашу свабоду]]!», які потым стаў знакам супрацоўніцтва польскіх і рускіх рэвалюцыянераў. У лютым царскія войскі, узначаленыя спачатку І. І. Дыбічам, а пасля яго смерці ад халеры — І. Ф. Паскевічам, перайшлі ў наступ. У ліпені ў Польшчы была абвешчаная мабілізацыя, але сяляне, не дабіўшыся ажыццяўленні сваіх патрабаванняў, запрацівіліся ёй. У той жа час польскае камандаванне заняло нерашучую пазіцыю, а новы ўрад на чале з генералам Я. Крукавецкім адмовіўся ўзброіць варшаўцаў. 8 верасня 1831 Варшава была здадзеная, а праз месяц былі падушаныя апошнія месцы супраціву.
 
Прыняты пасля падаўлення паўстання Арганічны статут 1832 змяніў польскую канстытуцыю. Быў скасаваны сейм, замест якога меркавалася стварыць «сход правінцыйных саслоўяў». Аднак ён так і не быў скліканы. Не пайшло ў жыццё таксама гарадское і сельскае самакіраванне. Да 1841 захоўваўся толькі Дзяржаўная рада як кансультатыўны орган пры Расійскай Дзяржаўнай радзе. У 1857 ваяводствы былі пераназваныя ў губерні з губернатарамі на чале.
 
На Польшчу абрынулася хваля рэпрэсій. Быў зачынены Варшаўскі універсітэтўніверсітэт і варшаўскае «Таварыства сяброў навукі». Уведзеная строгая цэнзура. Імёны [[А. Міцкевіч]]а, [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]] і [[І. Лялевель|І. Лялевеля]] забаранялася нават згадваць. Але, каб прыцягнуць на свой бок польскую шляхту, Мікалай I ураўнаў яго ў саслоўных правах і прывілеях з рускім дваранствам.
 
Большасць удзельнікаў паўстання, нягледзячы на абвешчаную царом амністыю, апынулася ў эміграцыі, якая атрымала ў польскай гістарычнай навуцы найменне «Вялікай». Самой шматлікай арганізацыяй эмігрантаў было «Польскае дэмакратычнае таварыства» (1832—1862). Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло эміграцыі стварыла «Люд польскі» (1835—1846), кансерватыўнае, узначаленае А. Чарторыйскім, аб'ядналася вакол яго рэзідэнцыі — ''Hôtel Lambert''. Усе гэтыя арганізацыі выступалі за аднаўленне незалежнасці польскай дзяржавы, але шляхі дасягнення незалежнасці бачылі па-рознаму. На польскіх землях дзейнічалі «Садружнасць польскага народа» (1835—1838), «Саюз польскай нацыі» (1839—1850), «Канфедэрацыя польскай нацыі» (1876—1878) і інш.
Пасля паразы на выбарах 1997, левыя сілы ізноў атрымалі перамогу як на парламенцкіх, так і на прэзідэнцкіх выбарах. Саюз дэмакратычных левых сіл, пасля самароспуску СДРП у 1999 сталы палітычнай партыяй, у кааліцыі з Саюзам працы на выбарах у Сейм у верасні 2001 набраў 41 % галасоў выбарнікаў і атрымаў 216 месцаў з 460. У Сенаце кааліцыя мае 75 месцаў з 100. Аляксандр Квасьнеўскі 8 кастрычніка 2000 ізноў стаў прэзідэнтам Польшчы, перамогшы сваіх супернікаў ужо ў першым туры.
 
У галіне знешняй палітыкі Польшча прытрымваецца заходняй арыентацыі, з'яўляючыся асноўным стратэгічным партнёрам ЗША у Цэнтральнай Еўропе. У сакавіку 1999 краіна ўступіла ў [[НАТОНАТА]]. Увесну 2003 Еўрапейскі парламент у Страсбургу падтрымаў уступ Польшчы ў [[Еўрасаюз]].
 
У другім туры прэзідэнцкіх выбараў (23 кастрычніка 2005) перамог кандыдат ад правай кансерватыўнай партыі Права і справядлівасць, мэр Варшавы [[Лех Качыньскі]], які атрымаў 54,04 % галасоў выбарнікаў. Яго супернік, лідар праваліберальнай партыі Грамадзянская платформа [[Дональд Туск]], набраў 45,96 % галасоў. Інаугурацыя новага прэзідэнта Польшчы адбылася 23 снежня 2005.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы| ]]
{{Link GA|zh}}
 
{{Link GA|zh}}
[[an:Historia de Polonia]]
[[ar:تاريخ بولندا]]
166 414

правак