Ловаць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
Радок 19:
}}
[[Image:Lovat1.JPG|thumb|220px|Ловаць у г. Вялікія Лукі]]
'''Ловаць''' ({{lang-ru|Ло́вать}})  — рака ў [[Гарадоцкі раён|Гарадоцкім]] раёне [[Беларусь|Беларусі]], [[Пскоўская вобласць|Пскоўскай]] і [[Наўгародская вобласць|Наўгародскай]] абласцях [[Расія|Расіі]], у басейне [[рака Нява|р. Нява]]. Даўжыня 536  км, у межах Беларусі  — 47  км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с, на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 [[праміля|‰]], на Беларусі 0,6 [[праміля|‰]].
 
'''Асноўныя прытокі''': [[рака Сярвайка|Сярвайка]], [[рака Пясчанка|Пясчанка]], [[Рака Кунья|Кунья]] (справа), [[рака Склянка|Склянка]], [[Рака Насва|Насва]], [[Рака Локня|Локня]], [[Рака Рэддзя|Рэддзя]], [[Рака Полісць|Полісць]] (злева).
Радок 25:
'''На рацэ''': [[горад Вялікія Лукі|г. Вялікія Лукі]] (Расія), [[горад Холм|г. Холм]] (Расія).
 
Выцякае з [[возера Ловацец]] (Пскоўская вобл.), упадае ў [[возера Ільмень]] з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5  км на паўднёвы ўсход ад в. Марчанкі Гарадоцкага р-на. Цячэ ў Беларусі па [[Гарадоцкае ўзвышша|Гарадоцкім узвышшы]], праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па [[Валдайскае ўзвышша|Валдайскім узвышшы]] і ў ніжнім цячэнні па [[Ільменская нізіна|Ільменскай нізіне]]. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі [[Возера Сосна|Сосна]], [[Возера Чарняста|Чарняста]] і [[Возера Сясіта|Сясіта]] трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5  м, ніжэй 5—10  м.
 
Суднаходная ў нізоўі на працягу 70  км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «[[шлях з вараг у грэкі|шляху з вараг у грэкі]]».
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/РэсВодСССР|5|1-2}}
* {{Крыніцы/ПрырБел}}
* {{Крыніцы/Блакітная}}
 
{{DEFAULTSORT:Ловаць рака}}