Рэпрэсіі ў СССР: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ca:Repressió política a la Unió Soviètica
Радок 33:
=== Дэпартацыі ===
Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцяў, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6% беларусаў і 4% «палешукоў»<ref name="fn1">Даныя польскага пасольства ў СССР (1942).</ref> беларусамі, да 7—8 %<ref name="fn2">Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі.</ref> і нават 13,4 % ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.
 
 
==== Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі ====
Радок 44 ⟶ 45:
 
Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941, вывезена 22353 чалавекі.
<br />
 
== Рэпрэсіі і дэпартацыі пасля Вялікай Айчыннай вайны ==
:Радок з водступам
Пасля таго, як летам 1944 г. Чырвоная армія заняла ўсю террыторыю Беларусі, у Заходняй Беларусі, Заходняй Украіне, краінах Прыбалтыцы пачалася партызанская вайна супраць савецкай улады. Яна працягвалася да сярэдзіны 1950-х гг. Асобныя акцыі супрацьдзеяння савецкай уладзе, у тым ліку і тэрарыстычныя акты адбываліся і пазней. Гэта супрацьстаянне прывяло да новай хвалі рэпрэсій. З Беларусі Украіны і Прыбалтыцы ў Сібір пачалі актыўна дэпартаваць сем'і так званых "лясных братоў", іх суседзей, якіх падазравалі ў спачуванні ўдзельнікам ўзброенных фарміраванняў (Украінская паўстанчая армія, не склаўшыя зброю атрады польскай Арміі Крайовай і г.д.), таксама заможных сялян (да іх нярэдка далучалі тых, хто не далучался да калгасаў)і прадстаўнікоў рэлігійных меньшасцяў: “сапраўдна-праваслаўных хрысціяне”, “інакеньц’еўцаў”, “адвентыстаў-рэфармістаў”і Сведкаў Іеговы. Напрыклад, міністр дзяржбяспекі СССР Абакумаў ў распараджэнні ад 19 лютага 1951 г. пісаў аб планах выселіць з тэрыторыі Беларусі, Украіны Малдавіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі Сведкаў Іеговы і членаў іх сямей.<ref>Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53</ref> Гэтыя планы ажыццявіліся 11 сакавіка 1952 г. падчас правядзення [[аперацыя "Поўнач"|аперацыі "Поўнач"]]
У 1960-80-я гг. аб'ектамі рэпрэсій у СССР былі дысідэнты (тыя, хто не згаджаўся з афіцыйнай палітыкай савецкага ўрада, прадстаўнікі рэлігійных меньшасцяў і святары традыцыйных рэлігій, а таксама індывідуальныя прадпрыймальнікі (бо іх дзейнасць была забаронена). Рэпрэсіі звычайна прыймалі форму абмежавання ў правах, высылкі з пэўнай мясцовасці альбо нават з СССР, турэмнага зняволення і ў некаторых выпадках растрэлу.
{{зноскі}}