Беларускі металургічны завод: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 15:57, 3 студзеня 2012

Беларускі металургічны завод (БМЗ) — прадпрыемства чорнай металургіі ў горадзе Жлобіне ў Беларусі. Колькасць персаналу складае 12 380 чалавек. Найбуйнейшае прадпрыемства гэтага профілю ў Беларусі.

Гісторыя стварэння

БМЗ пабудаваны «пад ключ» фірмамі «Фэст-Альпінэ» (Аўстрыя), «Даніелі» (Італія) і інш. Першая плаўленне, як і разліўка сталі была праведзена 15 кастрычніка 1984 года.

Сучаснае становішча

Асаблівасць БМЗ складаецца ў тым, што адначасова з буйнагатункавым, дробнагатунавым металапракатам і адліўкай нарыхтоўкі тут вырабляюць металакорд і дрот рознага прызначэння.

Па стане на 2006 РУП «Беларускі металургічны завод» штогод вырабляў больш 1,9 мільёна тон сталі, 1,6 мільёна тон пракату, 80 тысяч тон металакорду, 15 тысяч тон бартавы дроту і 130 тысяч тон дроту рознага прызначэння.

За 6 месяцаў 2006 года выручка на Беларускім металургічным заводзе склала $ 566200000 (на 9,2% больш, чым у 2005), прыбытак прадпрыемства склаў $ 79.900.000 (на $ 26.000.000 менш, чым за аналагічны перыяд 2005).

У першым паўгоддзі 2006 прадпрыемства вырабіла 1088,4 тыс. тон літой нарыхтоўкі, пракату - 872,5 тыс. тон, металакорду - 42,7 тыс. тон, бартавога дроту - 11,9 тыс. тон і іншага стальнога дроту - 45,8 тыс. тон.

Спажыўцам ў першым паўгоддзі 2006 адгружана таварнай прадукцыі на суму 1147400000000 беларускіх рублёў (110,2% да аналагічнага перыяду 2005). Аб'ём экспарту металапрадукцыі склаў $ 471700000 (113,9% да аналагічнага перыяду 2005, пры прагназуемым заданні па бізнес-планам - 105% і заданні Міністэрства прамысловасці Беларусі - 108%).