літара Ã
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ

Ã/ã (А-тыльда; А/а з тыльдай) — дыякрытычная графема, якая выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. З сусветных моў найбольш шырока сустракаецца ў партугальскай, з-за чаго часам выкарыстоўваецца як нефармальны сімвал гэтай мовы (гл. лузафонія).

Выкарыстанне правіць

У партугальскай мове гук, які пазначаецца літарай Ã/ã, узнік шляхам назалізацыі лацінскіх спалучэнняў an і am: germana > irmã «сястра». Ã такім чынам перадае насавы цэнтральны неакруглены галосны гук, хоць яго дакладная якасць змяняецца ад адкрытага да сярэднезакрытага ў залежнасці ад дыялекту. Выкарыстоўваецца таксама для запісу насавых дыфтонгаў ãe і ão.

Таксама гэта графема выкарыстоўваецца, але ўжо ў іншай якасці ў арумынскай мове, гуарані, кашубскай і в'етнамскай мовах.

Транскрыпцыйны алфавіт правіць

У Міжнародным фанетычным алфавіце /ã/ пазначае насавы адкрыты неакруглены галосны, напрыклад, у французскай транскрыпцыі слова maman [mamã] «мама».

Кадзіроўка правіць

Графема HTML Юнікод TeX
à à U+00C3 \tilde A
ã ã U+00E3 \tilde a