Ěě (E з гачакам)
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ

Ě — літара, якая выкарыстоўваецца ў чэшскай і лужыцкай пісьменнасці. Уяўляе сабой мадыфікацыю літары E шляхам дадання гачака.

У чэшскай пісьменнасці Ě выкарыстоўваецца з гістарычных прычын (у старажытнасці гэта літара пазначала асобную фанему, якая ў кірыліцы перадавалася літарай яць); яна змяняе вымаўленне папярэдняга зычнага (напачатку слова Ě не сустракаецца):

  • dě, tě, ně — вымаўляецца як ďe, ťe, ňe,
  • bě, pě, vě, fě — вымаўляецца як bje, pje, vje, fje ( сустракаецца рэдка, напрыклад, na harfě),
  • mě — вымаўляецца як mňe.

У лужыцкіх мовах Ě можа сустракацца і пасля тых зычных, пасля якіх Ě немагчыма ў чэшскай:

  • č: у верхнелужыцкай, напрыклад, Čěska republika
  • ź: у верхнелужыцкай, напрыклад, wobdźěłać, у ніжнелужыцкай, напрыклад, wobźěłaś
  • r: у верхнелужыцкай, напрыклад, rěč.

У славістычнай транскрыпцыі ě пазначае гук, які адпавядае яцю (ѣ).