Ł
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ

Ł, ł — літара лацінскага алфавіта, што выкарыстоўваецца ў польскай, кашубскай, лужыцкіх мовах, у беларускай лацінцы, а з неславянскіх моў — у венецыянскай, вілямовіцкай мове, у мовах наваха, інупіяк, дэнэ сулінэ, догрыб.

У славянскіх мовах Ł пазначае гук, што ўзыходзіць да агульнаславянскага непалаталізаванага [l].

Упершыню пазначэнне цвёрдага і мяккага польскіх гукаў [l]/[l'] рознымі літарамі сустракаецца ў арфаграфічным трактаце Якуба Паркашовіца, напісаным каля 1440 года (захаваўся ў спісах 14601470-х): для мяккага гуку ён прапанаваў літару ў выглядзе рукапіснага , а для цвёрдага — l з рыскай, што йдзе налева дагары (нешта падобнае да Ч); зрэшты, прыкладаў ужывання такое арфаграфіі не захавалася.

Пазначаць мяккі гук літарай L, а цвёрды — перакрэсленай Ł упершыню прапанаваў Станіслаў Забароўскі, які ў 15141515 надрукаваў у Кракаве кнігу «Orthographia seu modus recte scribendi et legendi Polonicum idioma quam ultissimus»; ён жа лічыцца «бацькам» польскае літары Ż, астатнія ж прапанаваныя ім напісанні не прыжыліся, хоць сама ідэя выкарыстання для польскага пісьменства дыякрытычных знакаў замест змены формы ўласна літар таксама належыць яму. Першапачаткова Ł абазначала велярызаваны (цвёрды) гук [ɫ][1], і такое вымаўленне захавалася і ў цяперашні час на ўсходзе Польшчы[2] і ў мове польскай меншасці ў Літве, Беларусі, Украіне. Вымаўленне гэтага гуку падобнае да вымаўлення беларускага цвёрдага Л. Да сярэдзіны XX ст. вымаўленне цвёрдага Ł з’яўлялася абавязковым для работнікаў радыё і тэлебачання, а таксама ў сцэнічнай мове, з-за чаго атрымала назву «ł aktorskie». У сучаснасці ж польскае Ł пераважна пазначае гук /w/, блізкі да беларускага Ў або англійскага W[3]. Гэтак ładny («прыгожы, ладны») вымаўляецца як /ˈўадны/, słowo («слова») — /ˈсўова/, і ciało («цела») — /ˈч’аўа/. Разам з тым, старое вымаўленне літары Ł (як беларускага [л]) у Польшчы з’яўляецца цалкам зразумелым, але ў большасці рэгіёнаў лічыцца штучным.

Пры пісьме ад рукі перакрэсліванне літары Ł/ł замяняецца тыльдай над літарай.

У беларускай лацінцы літара Ł замяняе звычайную кірылічную Л.

У мове наваха Ł выкарыстоўваецца для пазначэння безгалосага альвеалярнага латэральнага фрыкатыўнага гуку [ɬ], падобнага да гуку валійскай мовы, які пазначаецца Ll.

У венецыянскай Ł пазначае слабое (якое пераходзіць у [e] і нават цалкам выпадае ў вымаўленні) інтэрвакальнае [l]. Напрыклад, "la gondoła " можа вымаўляцца як «la gondola», «la gòndoa» ці «la gòndoea».

Літару Ł ужываюць таксама для запісу некаторых скандынаўскіх дыялектаў.

Камп’ютарны ўжытак правіць

Паводле Юнікода, ł адпавядае U+0142, Ł — U+0141. У сістэме LaTeX уводзіцца камандай \l.

Зноскі

  1. Joseph Andrew Teslar & Jadwiga Teslar, A New Polish Grammar 8th Edition, Revised. Edinburgh: Oliver & Boyd, Ltd. (1962)
  2. Oscar E. Swan, First Year Polish 2nd Edition, Revised and Expanded. Columbus: Slavica Publishers (1983)
  3. B. W. Mazur, Colloquial Polish. London: Routledge (1983)

Літаратура правіць

  • Wiesław Wydra, Wojciech Ryszard Rzepka, Chrestomatia staropolska: Teksty do roku 1543. Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź: Zakład narodowy im. Ossolińskich, 1984, стар. 298—300 і 315—317, здымак 38.