Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.

Škoda Holding
Тып akciová společnost[d][1]
Заснаванне 1859 і 1990
Скасавана 2018
Заснавальнікі Вальдштайны і Эміль Шкода
Размяшчэнне
Галіна кангламерат, manufacture of steam generators, except central heating hot water boilers[d][3], manufacture of railway locomotives and rolling stock (NACE 30.2)[d][3], manufacture of weapons and ammunition[d][3], Manufacture of engines and turbines, except aircraft, vehicle and cycle engines[d][3], machinery industry and plant construction[d][4], vehicle construction[d][4] і ваенная прамысловасць[d][4]
Матчына кампанія Reichswerke AG für Waffen-und Maschinenbau Hermann Göring[d][5]
Даччыныя кампаніі Omnipol Handels AG[d][6]
Сайт skoda.cz

Гісторыя правіць

 
Паравоз 556.0 вытворчасці Škoda

Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.

У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.

Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.

Прадпрыемствы правіць

Пад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку):

Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.

Лагатып правіць

Сучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.

Зноскі

  1. https://www.gleif.org/lei-files/20170831/GLEIF/20170831-GLEIF-concatenated-file.zip
  2. Administrativní registr ekonomických subjektů
  3. а б в г Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
  4. а б в Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  5. Skodawerke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  6. Omnipol Handels AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  7. Р.Новорефтов. Российский дизайн «Атомного окна» в Европу. Аналитика — Актуальный вопрос. Energyland.info (12 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 1 лістапада 2010.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць